ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве
Расійскія войскі працягваюць атакаваць украінскую энергетыку, нягледзячы на заклікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да энергетычнага перамір’я. Расія ўвечары 13 кастрычніка нанесла ўдары балістычнымі ракетамі па Кіеве, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Асноўнай цэллю стала Дарніцкая ЦЭЦ-4, якая да пачатку вайны забяспечвала цяплом і гарачай вадой 8% жылых дамоў горада.
Адна з ракет таксама трапіла ў дзевяціпавярховы жылы дом. На момант паведамленняў інфармацыі пра пацярпелых не было.
Па словах Уладзіміра Зяленскага, украінскія вайскоўцы зафіксавалі ракеты толькі тады, калі яны ўжо набліжаліся да горада.
«Дакладна несправядліва, калі яны знішчаюць энергетыку, а Украіна нават не атрымлівае [ад партнёраў] папярэджанняў пра пускі балістычных ракет. […] Важна, каб Амерыка сапраўды бачыла, што адбываецца і хто вінаваты ў тым, што вайна працягваецца», — напісаў украінскі прэзідэнт.
Раней украінскія маніторынгавыя каналы таксама паведамлялі, што амерыканская разведка не папярэдзіла Украіну пра пускі расійскіх ракет у кірунку Кіева.
ЗША не паведамілі Кіеву пра небяспеку і перад расійскай атакай увечары 12 кастрычніка. Прадстаўнік Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны Юрый Ігнат тады пацвердзіў, што папярэджанне паступіла са спазненнем, але не выключыў тэхнічных праблем.
Пасля гэтага Дональд Трамп заявіў на брыфінгу каля Белага дома, што ЗША працягваюць абменьвацца разведданымі з Украінай. Амерыканская разведка таксама папярэдзіла Кіеў пра небяспеку масіраваных абстрэлаў на працягу наступных 48 гадзін.
Апошнімі днямі Трамп крытыкуе Зяленскага за ўдары ўкраінскіх войскаў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах. На фоне крызісу, выкліканага вайной у Іране, Вашынгтон мае намер адкрыць рынкі для расійскага дызельнага паліва. Пры гэтым, паводле амерыканскага боку, украінская кампанія супраць расійскай нафтаперапрацоўкі перашкаджае гэтым планам.
Як паведамлялі Financial Times і Bloomberg, амерыканскія чыноўнікі, а таксама спецыяльны пасланнік Стыў Уіткаф і зяць Трампа Джарэд Кушнер пагражалі ўкраінскім уладам спыненнем абмену разведданымі і блакаваннем механізму паставак узбраенняў, калі Узброеныя сілы Украіны не спыняць атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.
Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі
Сібіга: Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад «у вас няма карт» да «не гуляйце сваімі картамі»
ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады
Трамп заявіў пра моцную асабістую непрыязнасць паміж Зяленскім і Пуціным
«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа
Зяленскі: Пасля абвешчанага Трампам перамір'я Украіна ніводнага разу не ўдарыла па НПЗ, а Расія — шэсць разоў па энергетычных аб'ектах
Каментары