Вайна55

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады

Украіне прапануюць грошы на аднаўленне і абяцанне вайсковай дапамогі ў выпадку новага нападу. Расіі — вяртанне на еўрапейскі энергетычны рынак і зняцце санкцый. Узамен бакі павінны пагадзіцца спыніць агонь па цяперашняй лініі фронту, піша аглядальнік Washington Post Дэвід Ігнацыус са спасылкай на амерыканскага чыноўніка, знаёмага з перамовамі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф (у цэнтры) і Джарэд Кушнер (злева) падчас сумеснай прэс-канферэнцыі ў Кіеве, 6 верасня 2026 года. Фота: AP Photo / Francisco Seco

Сварка Трампа з Зяленскім адцягнула ўвагу ад падрыхтоўкі мірнага плана па Украіне, піша аглядальнік Washington Post Дэвід Ігнацыус.

Паводле яго амерыканскай крыніцы, ЗША і Еўропа распрацоўваюць сумесную прапанову з фінансавымі выгадамі і гарантыямі бяспекі для Украіны і Расіі.

Яе задумка — паказаць Украіне і Расіі, што яны могуць атрымаць пасля вайны, каб схіліць іх да тэрытарыяльнага кампрамісу, які не задаволіць цалкам ніводзін бок.

Праект абмяркоўвалі на шасцігадзіннай сустрэчы ў Фларыдзе ў пятніцу, 9 кастрычніка. Пасланнікі Дональда Трампа Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф прымалі ўкраінскіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі. Сустрэча прайшла ў гольф-клубе Shell Bay, які належыць Уіткафу.

Паводле амерыканскай крыніцы аўтара, прапанова мае чатыры асноўныя складнікі.

Першы — аднаўленне Украіны. Сусветны банк і інвестыцыйная кампанія BlackRock хочуць распрацаваць механізм фінансавання адбудовы разбураных тэрыторый, падтрымкі сем’яў загінулых і параненых вайскоўцаў, а таксама аднаўлення эканомікі.

Перамоўшчыкі папрасілі Кіеў падрыхтаваць падрабязныя разлікі выдаткаў і гарантыі таго, што гэтыя грошы не будуць раскрадзеныя. На момант падрыхтоўкі калонкі разлікі яшчэ не былі прадстаўленыя.

Другі — гарантыі бяспекі. ЗША і еўрапейскія краіны павінны паабяцаць Украіне ваенны адказ у выпадку новага расійскага нападу.

Суразмоўца назваў такую гарантыю эквівалентам пятага артыкула статута НАТА аб калектыўнай абароне. Расія таксама магла б заключыць з Еўропай пагадненні, якія ўлічвалі б яе патрабаванні ў сферы бяспекі. Што менавіта яны прадугледжвалі б, пакуль незразумела.

Трэці складнік — энергетычная здзелка паміж Расіяй, Украінай і Еўропай. Адзін з магчымых варыянтаў — трубаправод для паставак расійскай нафты і газу ў Еўропу, прыбыткі ад якога дзялілі б Украіна і Расія. Масква атрымала б доўгатэрміновы доступ да еўрапейскага энергетычнага рынку. Пагадненне таксама павінна вызначыць, як і калі будуць здымацца эканамічныя санкцыі.

Найбольш балючы складнік — спыненне агню па існай лініі фронту. Для Украіны гэта азначала б, што Расія захавае фактычны кантроль над акупаванымі тэрыторыямі, у тым ліку захопленымі раёнамі Данбаса. Дадатковая складанасць — сама лінія фронту ва ўмовах цяперашняй вайны размытая, гэта шырачэзная шэрая зона.

Аднак дыпламатычны працэс ужо сутыкнуўся з канфліктам паміж Трампам і Уладзімірам Зяленскім. Паводле амерыканскай крыніцы Ігнацыуса, Трамп патрабуе спыніць украінскія ўдары па расійскіх НПЗ як умову далейшага прасоўвання мірнай ініцыятывы. Калі Кіеў пагодзіцца, Кушнер і Уіткаф гатовыя паехаць у Маскву.

Для Украіны такая саступка азначала б адмову ад аднаго з найбольш дзейсных сродкаў ціску на Расію, адзначыў еўрапейскі дыпламат у размове з аўтарам. Найбуйнейшы ўкраінскі НПЗ ужо моцна пашкоджаны расійскімі атакамі, тады як удары па расійскіх заводах шкодзяць эканоміцы Расіі і ўзмацняюць перамоўную пазіцыю Зяленскага.

Ігнацыус таксама піша пра пагрозу спыніць амерыканскую разведвальную падтрымку Украіны на фоне гэтай спрэчкі. Еўрапейскі дыпламат прызнаў, што замяніць яе было б цяжка.

Пры гэтым аўтар падкрэслівае: гатоўнасць Пуціна да міру застаецца пад пытаннем. На яго думку, дызельная здзелка Трампа з Масквой, якая падрывае санкцыі, палягчае Расіі працяг вайны.

Каментары5

  • Юзік
    13.10.2026
    Ну, кодькі можна?)
    Гэты план ад трампістскіх бізнэсмэнаў не спрацуе
    А калі спрацуе, мы ведаем, што будзе далей
  • какой по счёту ?
    13.10.2026
    Какой по счёту ?
  • Імя
    13.10.2026
    Дык Украіна ўжо мае ад вас гарантыі бяспекі за адмову ад ядзернай зброі, на халеры ёй яшчэ мех абяцанак ад тых жа краін? На сценку пад іконы павесіць і радавацца, як дурань пеўню?

Цяпер чытаюць

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года3

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Усе навіны →
Усе навіны

Трое іншаземцаў, якіх тыдзень шукалі ў Баранавічах, знайшліся1

Дзяржваенпрам прэзентаваў пажарны комплекс на гусенічным ходзе на аснове савецкай баявой машыны1

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён19

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра2

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа2

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру раней займалася і беларускім пытаннем — яна асуджала рэпрэсіі пасля Плошчы 2010‑га4

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным5

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная1

Пуцін дасць указанне не біць па Украіне толькі ў дзень выбараў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года3

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць