Дзе яны былі, не паведамляецца.

Грамадзяне Пакістана, якіх шукалі пасля знікнення 6 кастрычніка, знайшліся самастойна. Пра гэта газеце «Наш край» паведамілі ў Баранавіцкім гарадскім аддзеле ўнутраных спраў.
Дзе знаходзіліся мужчыны, чаму пра іх не было звестак і як менавіта яны знайшліся, у паведамленні не ўдакладняецца.
«Усе трое ўжо прыступілі да выканання сваіх працоўных абавязкаў», — паведамляе выданне. Чаму іх не звольнілі за адсутнасць на працы, таксама няма інфармацыі.
Раней пошукава-выратавальны цэнтр «Арыенцір» апублікаваў арыенціроўкі на Наіма Мухамада і Ажара Мухамада, абодвух 1999 года нараджэння, а таксама Хана Шаіба Монсура, 1988 года нараджэння.
Усе трое жылі ў інтэрнаце на вуліцы Касманаўтаў, 6. Раніцай 6 кастрычніка яны выйшлі на працу, але туды не дайшлі. Больш іх ніхто не бачыў.
Каментары