Навука і тэхналогіі77

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў

Паводле Дзяржкамваенпрама, комплекс выяўляе беспілотнікі на адлегласці да 4,5 кіламетра і паражае іх лазерным прамянём на дыстанцыі да 1,5 кіламетра. Улады называюць яго айчыннай распрацоўкай, але ўкраінскія аналітыкі заўважалі падабенства з кітайскай сістэмай.

Пра прыняцце «Шафрана» на ўзбраенне паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус у эфіры «Беларусь 1».

«Лазерны комплекс «Шафран» айчыннай вытворчасці паспяхова прыняты на ўзбраенне», — заявіў ён.

Паводле Пантуса, цяпер комплекс мадэрнізуюць, каб павялічыць магутнасць, далёкасць дзеяння і палепшыць іншыя характарыстыкі.

«Шафран» абсталяваны радарам і оптыка-электроннымі сродкамі для выяўлення дронаў. Замест ракеты ці снарада ён выкарыстоўвае лазерны прамень.

Пра выпрабаванні комплексу Дзяржкамваенпрам паведамляў у лістападзе 2025 года. Паводле ведамства, яго эфектыўнасць дэманстравалі падчас вучэнняў «Захад-2025». Распрацоўкай займаўся Навукова-тэхнічны цэнтр «ЛЭМТ» БелОМА на замову Дзяржкамваенпрама.

Аднак украінскае выданне Defense Express яшчэ ў верасні 2025 года выказала меркаванне, што ў аснове «Шафрана» могуць быць кітайскія тэхналогіі, у прыватнасці сістэма Silent Hunter.

Аналітыкі параўналі апублікаваныя выявы інтэрфейсаў кіравання і адзначылі іх падабенства, а таксама аднолькавы спецыфічны ракурс камеры. Яшчэ адным аргументам яны назвалі кароткі тэрмін распрацоўкі: на момант дэманстрацыі «ЛЭМТ» афіцыйна працаваў над комплексам менш за год.

Каментары7

  • Прамень
    12.10.2026
    ВБ, Азон, Яндэкс зрабілі перадаплату золатам?
  • 111
    12.10.2026
    Отличная новость, будет чем российские дроны сбивать. В Израиле тоже применяют боевой лазер, ну и в Китае ведутся разработки и испытания.
  • А што скажа Жыгар?
    12.10.2026
    Добрая навіна. Будзе чым дроны збіваць, якія залятаюць на тэрыторыю Беларусі ці пралятаюць праз тэрыторыю Беларусі (у Літву напрыклад).
    Але вангую, што зараз вылезе Жыгар і пачне лямантаваць, што прадпрыемствы, якія вырабляюць гэтыя лазеры (Навукова-тэхнічны цэнтр «ЛЭМТ» БелОМА ), "законная цэль для Украіны".

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

Расіяне ўсё больш купляюць беларускія халадзільнікі і пліты6

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»12

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

На Камароўцы прадаюць беларускі батат

Зяленскі: Украіна правядзе выбары, калі Пуцін пагодзіцца на 60‑дзённае перамір'е14

Былы саліст «Песняроў» пераехаў у вёску і працуе школьным настаўнікам хіміі і біялогіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць