Грамадства77

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы

«Калі ў Еўропе з прадуктамі бяда ў сувязі з гэтай засухай, трэба патроху з імі супрацоўнічаць».

Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Мінскі раён выказаўся за тое, каб «і ў цяперашняй няпростай сітуацыі» імкнуцца выбудоўваць з заходнімі суседзямі дзелавыя сувязі і супрацоўніцтва, піша БелТА.

«Трэба нам супрацоўнічаць з суседзямі. І з палякамі, і з літоўцамі, латышамі. У гэтай сітуацыі, калі ў Еўропе з прадуктамі бяда ў сувязі з гэтай засухай, трэба патроху з імі супрацоўнічаць. Суседзі ёсць суседзі. Калі мы не толькі глядзім праз прыцэл адзін на аднаго, але і пачынаем эканамічна супрацоўнічаць, гэта сведчыць пра тое, што нам, магчыма, і вайны ўдасца пазбегнуць», — сказаў ён.

Таксама Лукашэнка пракаментаваў пратэсты школьнікаў у Францыі.

«Мы не радуемся, я не апладзірую таму, што адбываецца ў Францыі, у адрозненне ад нашых журналістаў. Бо гэта недапушчальна. Гэта тое самае, што ў нас было (у 2020 годзе), — палітыкі выкарыстоўваюць дзяцей у палітычных мэтах. Што тут добрага? Вядома, Макрон жорстка спыняе гэтыя рэчы, — адзначыў ён. — Адзінае, у чым іх можна папракнуць: чаму ж, калі гэта адбывалася ў нас, для іх гэта было добра, а калі тое самае адбываецца ў іх, гэта ўжо дрэнна? Разумееце — двайныя стандарты».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што недапушчальна такім чынам выкарыстоўваць дзяцей у палітычных мэтах.

«Ну што, яму 12—15 гадоў. Чым ты незадаволены? Ты яшчэ жыць не пачаў. Відавочна, што палітыкі выкарыстоўваюць іх у сваіх мэтах. У сакавіку выбары ў Францыі. Думаю, нешта супакоіцца. Але асабліва радавацца гэтаму не трэба. Адзінае, вядома, ім трэба паказваць пальцам: хлопцы, а чаго вы радаваліся, калі ў нас выкарыстоўвалі гэтых дзяцей?» — дадаў ён.

Каментары7

  • Вялікі гуманіст
    12.10.2026
    Што рабіць галадаючай Еўропе, калі не падтрымае магутны... А хто гэта ўвогуле, акрамя як узурпатар улады і ваенны злачынец?
    Але слухачы ў Мінскім раёне, напэўна, былі ўражаныя, як Бацька рухае галактыкамі.
  • Двудушны брахун
    12.10.2026
    Пасадзіў колькі грамадзянаў гэтых краін, атакуе мяжу мігрантамі, абвясціў зарэганы ў Літве ўніверсітэт экстрэмісцкім - і яшчэ нешта вякае!
  • А як жа
    12.10.2026
    Ну ясная справа, у Еўропе голад, засуха, страйкі, а беларусы намазваюць булачку маслам і стаяць у чэргах візавых цэнтраў каб патрапіць у еўрапейскія магазіны

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны30

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»12

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

На Камароўцы прадаюць беларускі батат

Зяленскі: Украіна правядзе выбары, калі Пуцін пагодзіцца на 60‑дзённае перамір'е14

Былы саліст «Песняроў» пераехаў у вёску і працуе школьным настаўнікам хіміі і біялогіі4

«Постмадэрністычнае нахабства». У Полацку гістарычны правіянцкі склад ХVIІІ стагоддзя пераробяць пад гатэль1

Трамп прапанаваў перайменаваць акіян у свой гонар40

Польскія спецслужбы лічаць рэальнай пагрозу замаху на Туска і міністра абароны3

У папы Льва XIV знайшлі новаўтварэнне ў лёгкім. Яго прааперуюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны30

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць