Урачыстая цырымонія адбудзецца ў Гданьску, піша bellit.info.
У праграме ўрачыстасці наступныя мерапрыемствы:
— cустрэчы з шорт-лістарамі Аляксандрам Карнаўхам, Дзянісам Трусавым, Арцёмам Шуканавым.
— дыскусія пра жанчын у літаратуры, удзельнічаюць Таццяна Нядбай, Тоні Лашдэн, Валерыя Ваўкагонава, Валянціна Андрэева, Ганна Янкута
— выстава Артура Вакарава
— перакладчыцкая майстэрня з Андрэем Хадановічам і Яанай Бернатовіч
— інтэрактыўныя заняткі з «Мовай Нанова» — «Ці ўмее AI лаяцца па-беларуску?» з Эміліяй Гаўрус і Аляксеем АйЦіБарадой Картыннікам
— сустрэча з Дзмітрыем Строцавым.
Будзе таксама працаваць кніжны кірмаш і будзе канцэрт Лявона Вольскага.
Нагадаем, што ў кароткі спіс прэміі Гедройця ўвайшлі наступныя творы:
- «Цесля жыцця» — Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел)
- «Халодныя землі» — Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, 2025)
- «Лірнік» — Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел)
- «Радзіна» — Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton, 2025)
- «Боў і мерць у Хротне» — Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org, 2025)
- «Пентаквантар» (кнігі 1 і 2) — Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher, 2025)
У склад журы Прэміі Гедройця сёлета ўваходзяць Сяргей Календа, Сяргей Дубавец, польская перакладчыца і літаратуразнаўца Яана Бернатовіч, Сяргей Кавалёў, Ганна Янкута.

-
Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць любыя фотаздымкі мясцовых помнікаў архітэктуры
-
«Постмадэрністычнае нахабства». У Полацку гістарычны правіянцкі склад ХVIІІ стагоддзя пераробяць пад гатэль
-
«Гэта сапраўдны квантавы скачок для мяне!» Калеснікава сыграла з сімфанічным аркестрам у Аўстрыі
Каментары