Грамадства2020

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне

На канцэрт беларускага спевака Макса Каржа ў нямецкім Франкфурце-на-Майне сабраліся амаль 30 тысяч чалавек, піша DW. Многія прыехалі з іншых рэгіёнаў Германіі, а таксама з Польшчы, Чэхіі, Беларусі, Украіны, Малдовы.

Канцэрт Макса Каржа ў нямецкім Франкфурце-на-Майне. 10 кастрычніка 2026 года. Фота: DW

Большасць гледачоў — украінцы. Над натоўпам паднялі сцягі Украіны, а таксама Грузіі, Малдовы, Літвы, Латвіі, Казахстана, Кыргызстана. Цана квіткоў стартавала ад 80 і даходзіла да 450 еўра за VIP-месцы.

Макс Корж не робіць рэзкіх палітычных заяў, але на канцэртах асуджае ўварванне Расіі ва Украіну. Такія заявы прагучалі і ў Франкфурце-на-Майне.

«Песні прысвечаныя тым, хто загінуў на гэтай вайне… Яе трэба неадкладна спыніць. Яны кажуць, як? Але немагчыма спыніць метэарыт, чуму… Вайну могуць спыніць тыя людзі, каму гэта выгадна, — сказаў Корж са сцэны. — Спыніце гэтую вайну. І дамаўляйцеся колькі хочаце. Вам падабаюцца перамовы! Можна не адпускаць нікога, можаце пакінуць хлопцаў па казармах. Хай усе чакаюць! Дамаўляйцеся 10, 20, хоць 100 гадоў. Спыніце забойствы людзей, спыніце бамбардзіроўку!»

Канцэрт Макса Каржа ў нямецкім Франкфурце-на-Майне. 10 кастрычніка 2026 года. Фота: DW

Пасля канцэрта паліцыя затрымала ў раёне стадыёна 63 фанатаў Каржа. Іх абвінавацілі ў запальванні піратэхнікі, сутычках паміж сабой і з праваахоўнікамі. Вядуцца расследаванні па крымінальных артыкулах.

Каментары20

  • Бубубу
    12.10.2026
    За ўсё харошае супраць усяго плахога...
  • Рукатвар
    12.10.2026
    І зноў ні слова пра пуціна/рф/крэмль/расіян, што пачалі гэтую вайну, здзяйсняюць бамбардзіроўкі Украіны, чыняць ваенныя злачынствы, ды не жадаюць спыняць гэтую вайну.
  • Тормозите движ
    12.10.2026
    Як заўсёды - МАКСімальна абцякальна. І нашым і вашым. Як украінец, так і расеец могуць прачытаць гэта на сваю карысьць.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць