Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?
Галоўнымі героямі драмы сталі заснавальніца брэнда Krikate Кацярына Карлацяну, яе былы каханы, якога сёлета затрымалі сілавікі за продаж неіснуючых турпуцёвак, а таксама яго новая нявеста.

Гучную гісторыю пра каханне, здрады і скрадзеныя грошы абмяркоўвае ўвесь Threads.
Кацярына Карлацяну (яна ж Каця Крыкатэ) — папулярная блогерка з Гродна (мае каля 100 тысяч падпісчыкаў у інстаграме) і стваральніца беларускага брэнда адзення Krikate.
Яе шлях да поспеху даволі цікавы — увесь 9 клас дзяўчына рыхтавалася паступаць на медсястру, але ў выніку таемна ад бацькоў аднесла дакументы ў каледж лёгкай прамысловасці.

Вельмі хутка стала зразумела, што рашэнне было правільным. Кацярына са сваёй калекцыяй перамагла ў конкурсе «Млын моды» і выйграла стажыроўку ў Берліне. Але скарыстацца прызам не змагла — бацькі пабаяліся адпускаць непаўналетнюю дзяўчыну ў чужую краіну.
Першыя грошы Кацярына зарабіла ў 2014 годзе на тым, што шыла гальштукі-матылькі. У 2018 яна адкрыла сваё атэлье, а потым і кампанію.
У 2024 годзе Кацярына прадставіла сваю калекцыю Zefuros на Парыжскім тыдні моды. А ў 2025 годзе акрамя жаночага брэнда Krikate запусціла мужчынскі RO.MAN.

Але сёлета імя Кацярыны трапіла і ў крымінальныя навіны.
У лютым стала вядома пра затрыманне двух гродзенцаў, якія прадавалі неіснуючыя пуцёўкі. Схема была простая: рэкламавалі ў інстаграме розныя туры з заніжаным коштам, бралі перадаплату — і знікалі.
Пацярпелымі прызналі 45 чалавек, агульная сума фінансавай шкоды — больш за 180 тысяч рублёў.
У сюжэце «ТРК Гродна» распавялі: «Мужчыны прызналіся, што лічылі фальшывыя туры «бізнэсам», а атрыманыя грошы трацілі на вяртанне даўгоў, аліменты і падтрыманне раскошнага ладу жыцця».
Мужчыны цалкам прызналі віну, кампенсавалі страты і выплацілі даход, атрыманы злачынным шляхам.
Адным з іх аказаўся Ігар Паўлечка — бойфрэнд Кацярыны (ён нават быў тварам брэнду RO.MAN). Праўда, дызайнерка адразу заявіла, што на момант затрымання яны ўжо некалькі дзён як разышліся.

Гэта не выратавала жанчыну ад вобшукаў і іншых непрыемных момантаў, звязаных з крымінальнай справай былога каханага. Тым не менш, Кацярына не кінула Ігара без падтрымкі за кратамі.
Хоць і раіла ў сацсетках іншым жанчынам правяраць патэнцыйных партнёраў па ўсіх інстанцыях і органах.
Паўлечка правёў у СІЗА тры месяцы, пасля выйшаў. Яго крымінальную справу перадалі ў суд 15 верасня.
У тым жа верасні Ігар зрабіў прапанову рукі і сэрца новай каханай — Карыне, якая здымае кантэнт для розных бізнэсаў і раскручвае свой блог. Тая пагадзілася стаць яго жонкай.

Кацярына ж — былое каханне махляра — нядаўна вырашыла распавесці сваю гісторыю адносін з Ігарам. Прызнаецца, што лаўсторы каштавала ёй прыблізна $30 тысяч.
Кажа, што мужчына ёй адразу спадабаўся — высокі, прыгожы, клапатлівы. Уварваўся ў яе жыццё вокамгненна і атачыў клопатам — пачаў гатаваць сырнікі, адрамантаваў лесвіцу, вырашаў іншыя праблемы ў доме дызайнеркі.
Але ж час ад часу, сцвярджае дызайнерка, Ігар цягнуў з яе грошы — скардзіўся на нейкія затрымкі ў бізнэсе. Напрыклад, пара паехала адпачываць у Грузію, але надвор’е там расчаравала, і на чацвёрты дзень Ігар прапанаваў паляцець у Дубай. Казаў, што за яго кошт, але ў выніку плаціць прыйшлося Кацярыне — бо каханы сказаў, што мае нейкія нечаканыя праблемы. І такая сітуацыя была не адна.
Таксама дызайнерка абвінаваціла былога ў тым, што той здраджваў ёй — пра што Кацярына даведалася, калі пабачыла розныя перапіскі ў яго гаджэтах.
Праз некалькі дзён яна выдаліла рылсы-споведзі. Але Ігар паспеў моцна пакрыўдзіцца і запісвае цяпер свае адказы.

Ён сцвярджае, што вяртаў (прынамсі, часткова) Кацярыне грошы. А пра тое, што за праблемы ўзнікалі ў бізнэсе, кажа расплывіста: «Ну, здараюцца ў жыцці пэўныя сітуацыі».
І абвінавачвае Кацярыну ў тым, што яна сама парушыла беларускае заканадаўства, калі палезла ў яго гаджэты.
Новая нявеста актыўна падтрымлівае Ігара (і хваліцца сырнікамі, якія ён гатуе ўжо для яе). А вось каментатары значна менш лаяльныя. Яны цікавяцца ў Паўлечкі, ці не з «прададзеных» тураў ён вяртаў грошы Кацярыне.

Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
Противно от такой однобокости