Пра сюрпрыз у канверце маладыя даведаліся на наступны дзень пасля цырымоніі.

«Хтосьці пагуляў на вяселлі за адзін даляр. Спадзяюся, усё было смачна і ўсё спадабалася», — з усмешкай расказала дзяўчына Myfin.
У верасні дзяўчына выйшла замуж. Падарункавыя канверты маладажоны прымалі падчас выязной цырымоніі, а не ў рэстаране. Сама нявеста не бачыла, хто і што дорыць: скрынка для канвертаў знаходзілася ў яе сястры.
Да змесціва канвертаў маладажоны дабраліся толькі на наступны дзень. Сярод падарункаў і выявіўся той самы даляр.
Дзяўчына прызнаецца, што не крыўдзіцца на дарыльшчыка. Больш за тое, у яе ёсць здагадка, хто мог пакласці такую купюру, але высвятляць адносіны яна не збіраецца.
«Галоўнае, што канверт быў не пусты. А то я і такія гісторыі чула», — кажа гамяльчанка.
Для яе важней за ўсё само вяселле, а не змесціва канвертаў. А даляр яна вырашыла ўспрымаць з гумарам.
«Можа, чалавек хацеў скрэатыўнічаць: пакласці стодаляравую купюру і яшчэ адну, на даляр. А потым забыўся пра сотачку», — іранізуе нявеста.
Каментары