Грамадства33

«Вагнер» вывозіць золата з Афрыкі ў Беларусь — WSJ

Афрыканскім бізнэсам групоўкі кіруе 28‑гадовы Павел Прыгожын — сын яе загінулага заснавальніка.

Павел Прыгожын

Апошнія тры месяцы золата з Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, здабычу якога кантралюе «Вагнер», адпраўляюць у Беларусь. Беларускі след апісаны ў матэрыяле WSJ пра 28‑гадовага спадкаемца заснавальніка «Вагнера». Газета спасылаецца на чыноўнікаў, былых паплечнікаў вагнераўцаў і даследчыкаў іх дзейнасці.

Паводле выдання, у красавіку Павел Прыгожын сабраў у гатэлі ў сталіцы ЦАР Бангі прадстаўнікоў «Вагнера» і ўрада.

Яны абмяркоўвалі, як захаваць экспарт золата, пазбягаючы міжнароднага кантролю і абмінаючы рынкі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Пасля перамоў міністр здабыўной прамысловасці ЦАР пагадзіўся дапамагаць з дакументамі, якія прадстаўляюць золата як дзяржаўную ўласнасць, расказалі суразмоўцы WSJ. Паводле чыноўнікаў і мясцовых даследчыкаў, апошнія тры месяцы гэтыя грузы накіроўваюцца ў Беларусь.

Павел Прыгожын атрымаў спадчыну пасля гібелі бацькі ў авіякатастрофе ў жніўні 2023 года — праз два месяцы пасля мяцяжу «Вагнера». Яму тады было 25 гадоў.

Раней яго ведалі як аматара прыватных самалётаў і раскошных яхт, але бацька загадзя рыхтаваў сына да кіравання сямейнымі справамі. Да 20 гадоў Павел Прыгожын кіраваў раскошнымі асабнякамі і маёмасцю сям'і, а пазней удзельнічаў у вайсковых аперацыях у Сірыі і Украіне, дзе служыў аператарам беспілотнікаў і супрацоўнікам разведкі.

Цэнтрам яго цяперашняга бізнэсу стала ЦАР. Паводле WSJ, пад камандаваннем Прыгожына знаходзяцца каля 500 наймітаў. Яны ахоўваюць прэзідэнта Фастэна-Арканжа Туадэра, ваююць супраць паўстанцаў і маюць уплыў у мясцовых сілавых структурах.

Прыгожын рэгулярна прылятае ў Бангі з Пецярбурга і спыняецца ў гатэлі Ledger Plaza, які фактычна служыць яго штабам. Узброеная ахова правярае нават высокапастаўленых чыноўнікаў, якія прыходзяць на сустрэчы.

Паводле ацэнкі Global Initiative Against Transnational Organized Crime, кошт гадавой здабычы на найбуйнейшым залатым рудніку, які кантралюе групоўка, дасягае 250 мільёнаў даляраў.

Агульныя штогадовыя паступленні сямейнага бізнэсу — легальнага і крымінальнага — даследчыкі ацэньваюць больш як на 400 мільёнаў даляраў.

Акрамя золата, структуры Прыгожына, паводле расследавання, зарабляюць на пастаўках зброі ўзброеным групоўкам у Судане і Лівіі, вытворчасці піва і гарэлкі, а таксама кантралююць значную частку мясцовага рынку трамадолу — апіоіднага абязбольвальнага.

Пасля смерці Яўгена Прыгожына Масква спрабавала падпарадкаваць афрыканскія аперацыі «Вагнера» Міністэрству абароны праз створаны «Афрыканскі корпус». Аднак у ЦАР яго сын захаваў кантроль: паводле дыпламатаў, Туадэра сам прасіў Крэмль не замяняць вагнераўцаў расійскімі вайскоўцамі.

Даследчыкі дапускаюць, што Павел Прыгожын мог дамовіцца з Крамлём пра працяг працы. Пры гэтым структуры «Вагнера» па-ранейшаму фінансуюць у ЦАР прарасійскую прапаганду.

Беларусь і раней звязвалі з афрыканскай лагістыкай «Вагнера». У лістападзе 2023 года iSANS паведамляў пра рэйс Іл-76 з Бабруйска ў Бангі, а ў верасні 2024‑га быў пералёт з Оршы ў сталіцу ЦАР. Даследчыкі меркавалі, што самалёты маглі перавозіць наймітаў або іх маёмасць.

Пасля мяцяжу Яўгена Прыгожына ў чэрвені 2023 года частка наймітаў перабазавалася ў Беларусь. У ліпені Міністэрства абароны Беларусі афіцыйна паведаміла, што вагнераўцы навучаюць беларускія тэрытарыяльныя войскі пад Асіповічамі.

Каментары3

  • Бубубу
    18.10.2026
    Былая краіна, цяпер адстойнік.
  • Не удивительно
    18.10.2026
    Что уши сипатой семейки торчат во всех сомнительных сделках и схемах, связанных с золотом, оружием, наркотиками.
  • Дюк
    18.10.2026
    А лука не такой деревенский простак как кажется в профиль

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць