Спорт

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

Славуты партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду ўклаў 10 мільёнаў еўра ў стварэнне новага брэнда бутыляванай мінеральнай вады ў Партугаліі. Ягоным партнёрам стала кампанія Grupo Outeirinho, якая таксама інвеставала ў праект 10 мільёнаў еўра. Долі бакоў складаюць па 50%, паведамляе SIC Noticias.

Крышціяну Раналду. Фота: AP Photo / Amr Nabil

Новую вытворчасць плануюць размясціць каля вёскі Гаштэі ў акрузе Браганса на поўначы Партугаліі. Мясцовая крыніца была абраная невыпадкова: ёй прыпісваюць карысныя для здароўя ўласцівасці, у тым ліку антыаксідантны эфект.

Па словах кіраўніка Grupo Outeirinho Франсіску Ферэйры, ідэя партнёрства ўзнікла дзякуючы супрацоўніцы кампаніі, якая сябруе з адным са знаёмых Раналду. Праз яго футбаліст выйшаў на кантакт з кампаніяй. Абмеркаванне праекта, звязанага са здароўем і шчолачнай вадой, прывяло да прапановы аб сумесным удзеле ў бізнэсе.

Grupo Outeirinho кантралюе каля 45% партугальскага рынку вады. Новы брэнд распрацоўвае італьянская дызайнерская кампанія. Яго канцэпцыя і візуальны вобраз яшчэ знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, але адна з галоўных задач — зрабіць прадукцыю даступнай для шырокага кола спажыўцоў. Завяршыць будаўніцтва завода разлічваюць да канца 2027 года.

Гэта не першы досвед Раналду ў водным бізнэсе. У 2023 годзе ў Іспаніі быў прадстаўлены брэнд мінеральнай вады Ursu9, адным з сузаснавальнікаў якога таксама стаў гэты футбаліст.

41‑гадовы Раналду пяць разоў атрымліваў «Залаты мяч» і столькі ж разоў перамагаў у Лізе чэмпіёнаў. У складзе зборнай Партугаліі ён стаў чэмпіёнам Еўропы ў 2016 годзе і двойчы выйграваў Лігу нацый УЕФА. Футбаліст таксама паставіў шэраг рэкордаў, у тым ліку па колькасці галоў за нацыянальныя зборныя.

У снежні 2022 года Раналду падпісаў кантракт з саудаўскім клубам «Аль-Наср». За каманду ён правёў 141 матч ва ўсіх турнірах, забіў 121 гол і зрабіў 24 галявыя перадачы. У чэрвені 2025 года футбаліст заключыў новае пагадненне з клубам на суму больш за 400 мільёнаў даляраў, разлічанае да чэрвеня 2027 года.

Паводле рэйтынгу Forbes, Раналду таксама ўзначаліў спіс самых высокааплатных футбалістаў свету. За год ён зарабіў 280 мільёнаў даляраў: 230 мільёнаў склалі заробак і бонусы, яшчэ 50 мільёнаў — даходы ад спонсарскіх кантрактаў.

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць