Грамадства11

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»

У зняволенні ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем.

Суд над Алегам Ларычавым пачаўся нядаўна. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — 361‑1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім») і 361‑2 («Фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»), паведаміла Радыё Свабодзе Аліна Герашчанка.

Пракуратура імкнецца даказаць, што Алег Ларычаў мае дачыненне да культурніцкай суполкі «Да зораў», якая спрабавала афіцыйна арганізоўваць у Беларусі культурныя падзеі кшталту імпрэз і канцэртаў і мела замежнае фінансаванне.

Таксама Ларычава абвінавачваюць у датычнасці да старой мэмнай ініцыятывы «Вейшнорыя». Неісная дзяржава Вейшнорыя ўпершыню з'явілася ў сцэнары сумесных вайсковых вучэнняў Расіі і Беларусі «Захад-2017». Мем спадабаўся карыстальнікам сеціва, і Вейшнорыя стала мемам. У сеціве людзі прыдумлялі герб і сцяг няіснай дзяржавы, з'явіўся жартоўны сайт. Увесь гэты рух быў гумарыстычным і фактычна спыніўся 6—7 гадоў таму.

У верасні інфармацыю пра тое, што Ларычава абвінавачваюць у дачыненні да суполкі «Да зораў», пацвердзіў Радыё Свабодзе вызвалены музыка Алесь Чумакоў. Са слоў Чумакова, спачатку яны з Ларычавым былі фігурантамі адной справы, аднак пазней справы раздзялілі. Алега прывозілі ў суд над Чумаковым у якасці сведкі ў жніўні 2026 года. Са слоў музыкі, Ларычаў ужо тады адчуваў сябе дрэнна.

Разам з Алегам Ларычавым судзяць Сямёна Малашэнкава, якога таксама затрымалі ў мінулым лістападзе і абвінавачваюць у дачыненні да ініцыятывы «Да зораў». Алега ўтрымліваюць у СІЗА-1 у Калядзічах пад Мінскам.

На працэсе Алег Ларычаў спрабаваў заявіць Алеся Чумакова ў якасці сведкі, але той ужо быў за мяжой.

17 снежня 2025 года ініцыятыву «Да зораў» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Няісную Вейшнорыю і сацыяльныя сеткі жартоўнага праекта прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» сёлета ў сакавіку.

Каментары1

  • Вейшнарыт
    05.11.2026
    Жыве Вольная Вейшнорыя!

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку32

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку32

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць