Грамадства88

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў

«Цяжка нават сказаць, што гэта за людзі павінны быць», — задумаўся палітык.

Аляксандр Лукашэнка не можа сказаць, што ў яго ёсць сябры. Пра гэта ён расказаў у аграгарадку Гавяды ў Шклоўскім раёне, піша БелТА.

«У прэзідэнта наўрад ці ёсць сябры. Ёсць знаёмыя людзі, якія нямала для мяне зрабілі. Я гэта памятаю. Можа, у нейкага прэзідэнта і ёсць сябры. Я пра сябе кажу. Ведаеце, сябры з часам пачынаюць ад цябе шмат патрабаваць. Нібыта сябры і ўсё такое… Вось ты павінен яму нешта зрабіць за кошт іншых. І гэта даходзіць да карупцыі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вы ведаеце, для мяне гэта непрымальна. Таму сяброў у мяне, напэўна, няма. Ёсць добрыя людзі, з якімі я магу пагутарыць, паразмаўляць і гэтак далей. Але заўсёды памятаю, што я — прэзідэнт. І для ўсіх я павінен быць не тое каб аднолькавы — аднолькавым я не бываю… Я вельмі люблю людзей, якія працуюць, работнікаў».

Ён дадаў, што цяжка нават сказаць, што гэта за людзі павінны быць. 

«Ну, можа, сыны, якія ніколі цябе не здрадзяць і якія зробяць так, як ты патрабуеш і як скажаш. Прынамсі, пра маіх сыноў не бачылі і не чулі, каб яны ў кагосьці нешта адабралі і кудысьці не туды паклалі. Ці каб вас абабралі. Усюды так: прыйшоў да ўлады — значыць, і сябры, і сваякі, родныя — усе павінны быць багатымі. Гэта не пра мяне. Я вырас, як і вы ўсе, у гэтай беднаце. Зусім недалёка адсюль. І я ведаю, што такое жыццё простага чалавека. Таму стараюся дапамагчы», — сказаў Лукашэнка.

Каментары8

  • Ну
    07.11.2026
    Але ж які ён у нас харошы
  • Цяжка дыхаць
    07.11.2026
    Навокал спрэс "жывотныя і расценія", па большасці "овашчы" і "казлы паршывыя". Як Кадафі памёр, няма з кім аб дэмакратыі пагаварыць.

    Я вам казаў з самага пачатку, што я - "нішчы"! Таму што 20 рэзідэнцый з сабою не забярэш. Можа хіба адну пад маўзалей хіба...
  • Ёсік
    07.11.2026
    З такім чалавек ніхто не хоча сябраваць, бо не ведаеш, калі мазаічныя глузды замкне, і цябе пачнуць зьнішчаць. Усе прыстасаванцы, што занялі месца вакол начовак, добра разумеюць, што прыклад 1939-53 гадоў начных зьнікненьняў людзей вельмі спадабаецца гэтаму вусатаму У міня нет друзей.

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць