«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»
Былы палітвязень Кім Самусенка ў сябе ў фэйсбуку ўспамінае той дзень роўна шэсць гадоў таму, калі па яго прыйшлі, і вечар катаванняў. «Сёння нават з пэўнай цеплынёй згадваю».

Роўна шэсць гадоў таму, у гэты час, мне пачалі выбіваць дзверы.
Пачатак дня выдаўся насычаным ды прадуктыўным — я паспеў з’ездзіць па гарнітуру для радзейкі. Вярнуўся, замарынаваў некалькі перапёлак, гатаваў пасту з крабавым соусам. І тут патэлефанаваў знаёмы і сказаў, што затрымалі аднаго майго знаёмага, з якім мы рабілі розныя справы.
Я, шчыра кажучы, тады нават не думаў, што ўсё можа адбыцца так хутка, і што на мяне могуць выйсці настолькі аператыўна.
Як потым высветлілася, гэта было зусім ужо шчыльнае нешанцаванне. Бо літаральна за тыя паўгадзіны, пакуль аўтавыдаляліся паведамленні, яго затрымалі.
У той момант, калі я даведаўся пра затрыманне, я, канечне, найперш думаў пра тое, як яму дапамагчы, патэлефанаваў адвакату. А потым пазванілі ў дзверы.
Я чуў, як там тупацяць чалавек 10. Смешна было тое, што мусары сказалі, нібыта яны электрыкі і прыйшлі праверыць лічыльнікі. Я, памятаю, нават парагатаў і сказаў: «Ну не ганіце, давайце ўжо».
Трэба сказаць, што самую сенсітыўную інфармацыю я паспеў выдаліць да таго, як яны пачалі выбіваць дзверы. Паспеў выйсці на сувязь з адвакатам, папярэдзіць некаторых людзей, схаваў тое-сёе, што сапраўды, на маю думку, тады магло выклікаць пытанні.
Ну, а далей пачаўся вясёлы вечар з катаваннямі ў кабінеце лашкоў-петушкоў на Рэвалюцыйнай, а потым — наведванне УСК ды начны этап на Акрэсціна.
Можа быць, шмат хто мог бы сказаць, што яны зламалі мне жыццё ці нешта яшчэ. Але я не думаю так. Я ведаў, у якой краіне жыву, і ведаў, што такое можа адбыцца. Я ведаў, што раблю.
Канечне, ніколі не ведаеш, дзе праколешся. Але зроблена было шмат. Мне не сорамна ні на хвілінку. І таму, калі мяне білі, я не магу сказаць, што адчуваў нейкую разгубленасць ці што не быў да гэтага гатовы.
А цяпер, згадваючы той вечар, я магу сказаць, што перакананы: шмат чаго яшчэ наперадзе. Шмат людзей не скарыліся, не здаліся і не будуць пераможанымі.
Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата. Хацелася б, канечне, каб яна была прапарцыйнай, але менавіта гэтая парода першай пабяжыць здавацца, калі сістэма хрусне, і пачне валіць віну адзін на аднаго. А мы, на жаль, не можам і не зможам зрабіць з імі так, як яны рабілі з намі. Мы мусім дзейнічаць толькі паводле закону.
Добра будзе, калі хтосьці з іх вырашыць пагеройстваваць і паваяваць супраць народа. Яны, дарэчы, тады казалі, што выйгралі вайну супраць нас. Я нават не ўтрымаўся ды ляпнуў, што з вамі яшчэ ніхто не пачынаў ваяваць, што прынесла дадатковыя ўдары ПРам.
Ну што ж. Я думаю, будзе весела, калі з імі сапраўды пачнуць ваяваць і яны зразумеюць, што такое, калі народ не проста выказваецца, а пачынае гасіць.
Таму сёння нават з пэўнай цеплынёй згадваю ўсе гэтыя шэсць гадоў, якія прайшлі. Але жадаю, каб ніхто з беларусаў больш ніколі не мусіў праходзіць праз такое.
* * *
Тэксты ў рубрыцы «Меркаванні» могуць супадаць, а могуць і не супадаць з пазіцыяй Рэдакцыі.
«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў
Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты
«Нябачныя»: выйшла кніга Вольгі Вялічкі пра жонак беларускіх палітвязняў
Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Да, та же мысль иногда печалит: нам-то придется с ними по закону, с адвокатами, все доказывать от и до.