Там палітык адпачываў падчас візітаў на фестываль «Славянскі базар».

Пад Віцебскам прадаецца былая рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі, заўважыла «Віцебская вясна».
Афіцыйная назва аб’екта на сайце Віцебскага цэнтра нерухомасці — база адпачынку «Крупеніна». Кошт яшчэ не названы.

База адпачынку месціцца за 30 кіламетраў ад Віцебска на беразе возера Бораўна, гэта недалёка ад мяжы Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў. Яе збудавалі ў 2000 годзе, якраз тут адпачываў Аляксандр Лукашэнка падчас візітаў на фестываль «Славянскі базар». Таксама тут прымалі замежныя дэлегацыі, а крыху пазней — найбольш любімых Лукашэнкам артыстаў, удзельнікаў таго ж віцебскага фестывалю.

З 2014 года тут размяшчалася рэабілітацыйнае аддзяленне Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра, з сакавіка 2020‑га — аддзяленне рэабілітацыі для асобаў, якія перанеслі COVID-19. Са снежня 2023 года базай адпачынку валодала ААТ «БелВітуніфарм», у верасні 2025 года аб’ект перадалі ва ўласнасць Віцебска.

Маёмасць размешчаная ў маляўнічай мясцовасці на тэрыторыі больш за 10 га за высокім плотам.

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары