Мінімальная пенсія: колькі зараз складаюць гэтыя выплаты і на што яны ўплываюць
На што ўплывае мінімальная пенсія?

У Беларусі дзейнічаюць мінімальныя пенсійныя гарантыі: працоўная пенсія па ўзросце не можа быць ніжэй за ўстаноўлены мінімум, паведамляе Myfin.
Паводле даных Мінпрацы, ён разлічваецца як 25% найбольшага значэння бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы. Таму мінімальны памер працоўнай пенсіі па ўзросце змяняецца ўслед за пераглядам БПМ.
З 1 лістапада 2026 года па 31 студзеня 2027 года мінімальная пенсія па ўзросце (МПУ) складае 133,93 рубля.
Пры гэтым да працоўных пенсій, вылічаных у мінімальным памеры, устаноўлена даплата ў памеры 20% сярэдняга заробку.
Пасля пераразліку працоўных пенсій з 1 верасня яе памер вырас да 467,33 рубля.
У выніку пенсія па ўзросце ў мінімальным памеры з улікам даплаты складае 601,26 рубля (133,93 + 467,33).
На што ўплывае мінімальная пенсія?
Мінімальны памер пенсіі па ўзросце выкарыстоўваецца для вылічэння надбавак, даплат і павелічэнняў да пенсій.
Напрыклад, даплата да пенсій непрацоўным пенсіянерам ва ўзросце 75—79 гадоў складае 75% мінімальнай пенсіі па ўзросце. То бок з 1 лістапада такая выплата будзе на ўзроўні 100,45 рубля.
Пенсіянерам 80 гадоў і старэйшым узроставая даплата складзе 133,93 руб. Надбаўка за догляд да пенсіі інвалідам I групы таксама складае 100% мінімальнай пенсіі па ўзросце.
А вось пенсіянерам, якія дасягнулі 80‑гадовага ўзросту, а таксама іншым самотным пенсіянерам, якія маюць патрэбу па медыцынскіх заключэннях у пастаяннай дапамозе, — 50% МПУ (66,97 рубля).
Акрамя таго, у Беларусі ўсталяваны павелічэнні пенсій асобным катэгорыям пенсіянераў.
Напрыклад: Героям Беларусі, Героям Савецкага Саюза, Героям Сацыялістычнай Працы — 500% МПУ (з 1 лістапада 2026 года — 669,65 рубля);
Ваеннаслужачым, якія праходзілі службу ў складзе арміі альбо прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых дзяржаў, — 250% МПУ (334,83 рубля);
Асобам, узнагароджаным ордэнамі і медалямі за гераічную працу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — 100% МПУ (133,93 рубля).
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары