Грамадства1414

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу

63‑гадовы Пётр Стоцкі, які 16 гадоў адказваў за ідэалогію і кадры на Беларускай чыгунцы, знайшоў новую няпыльную працу — ён стаў начальнікам гомельскай міні-футбольнай каманды БЧ.

Пётр Стоцкі. Фота: rw.by

Як абвясцілі ў інстаграме клуба, Стоцкі цяпер узначаліў адміністрацыйны штаб каманды чыгуначнікаў.

«Яго галоўная задача — весці наш клуб да новых вышынь і забяспечваць надзейны тыл для перамог на паркеце», — паведамілі ў клубе.

З Беларускай чыгункі Стоцкі нядаўна сышоў на пенсію. У маі яму споўнілася 63 гады. На пасадзе намесніка начальніка чыгункі ён з 2010 года адказваў за арганізацыю ідэалагічнай і кадравай працы, а таксама дысцыпліну.

Пётр Стоцкі быў узорным ідэолагам. Трапіўшы ў крэсла намесніка Беларускай чыгункі пасля ўзгаднення яго кандыдатуры Лукашэнкам, Стоцкі падтрымліваў дзяржаўны курс: арганізоўваў прапагандысцкія сустрэчы калектыву з прадстаўнікамі выбарчай камісіі, а ў 2020 годзе, пасля сфальсіфікаваных выбараў, стаў датычным да звальнення супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту.

Каментары14

  • Illia
    05.11.2026
    Насадили дармоедов на придуманные жирные посты. Какая может быть идеология в работе железной дороги, кроме качественных перевозок пассажиров и грузов?
  • Gorliwy Litwin
    05.11.2026
    можа, акурат такія люццы-красаўцы і могуць прымусіць беларусаў і кітайцаў працаваць, а без іх бы яны разленаваліся як еўрапейцы? якія стаміўшыся ад піцця кавы на ўтульных бульварах, ідуць граміць тыя самыя кавярні. Прынамсі, іншага тлумачэння ўстойлівасці сістэмы, якая складаецца з соцень тысяч такіх стоцкіх, у мяне нямашака. але я з цікавасцю паслухаю і іншыя тлумачэнні. Загадзя ўдзячны.
  • 1
    05.11.2026
    Ну ня можа чалавек без "працы" жыць...

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць