Дэмакраты перамагаюць не толькі ў «нявызначаных штатах», але з вялізным адрывам таксама ў Тэхасе — там Трамп два гады таму меў перавагу 14%, а цяпер рэспубліканцы прайграюць 12%; у Паўднёвай Караліне — адкуль раней быў сенатар-рэспубліканец Грэм; у Джорджыі, Канзасе — дзе дэмакрат не перамагаў з 1932 года — і Аёве. Магчыма, нават у Місісіпі.

Дэмакратам дастанецца 21—22 з тых месцаў у Сенаце, што вызначаліся, а рэспубліканцам — толькі 13—14. Гэта дае агулам дэмакратам або 55, або 56 месцаў у Сенаце.
У Палаце прадстаўнікоў у дэмакратаў будзе каля 260 месцаў з 435.
Склад Кангрэсу будзе такі, што можна чакаць працэдуры імпічменту Трампа ў Палаце прадстаўнікоў, і яго лёс будзе залежаць ад пазіцыі групы сенатараў-рэспубліканцаў.
У Дэмакратычнай партыі з’явіліся і новыя зоркі, да якіх варта прыглядацца. Гэта перадусім сенатар ад Джорджыі Джон Осаф, які выйграў з 18‑працэнтавым адрывам у штаце, які традыцыйна быў 50 на 50. І таксама сенатар ад Тэхаса, настаўнік і семінарыст-пратэстант Джэймс Таларыка.
Гэтыя выбары былі фактычна рэферэндумам аб даверу Трампу, і ён яго прайграў, што будзе мець шырокія наступствы для амерыканскай палітыкі.
Каментары
[Зрэдагавана]