Здарэнні22

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

У кастрычніку ў Лёзне ў міліцыю звярнулася жанчына: яе маці доўгі час не выходзіла на сувязь. Цяпер у яе гаражы знайшлі чалавечыя парэшткі, паведамляе Следчы камітэт па Віцебскай вобласці.

Паводле звестак следства, у кастрычніку гэтага года ў міліцыю звярнулася жанчына, якая паведаміла, што яе маці працяглы час не выходзіць на сувязь. Падчас вышуку міліцыянты знайшлі ў гаражы, які належыць сям'і пенсіянеркі, металічныя і палімерную ёмістасці з чалавечымі парэшткамі, якія, паводле папярэдняй інфармацыі, могуць належаць зніклай.

Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая павінна вызначыць, каму належаць парэшткі і што стала прычынай смерці. Пра падазраваных Следчы камітэт не паведаміў.

Між тым, яшчэ 31 кастрычніка тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» напісаў пра забойства жанчыны ў Лёзне.

Паводле канала, яе дачка расчляніла цела і захоўвала парэшткі ў солевым растворы. Часткі цела знайшлі ў бітонах у гаражы. Канал сцвярджае, што жанчына загінула некалькі гадоў таму, дачку затрымалі — тая нібыта два гады атрымлівала пенсію за памерлую маці. 

Гэтыя падрабязнасці пакуль не пацвердзіў СК. 

Каментары2

  • ))))))))))))))))
    03.11.2026
    Исправьте вы уже свои "бітоны" на бідоны, не позорьтесь

    Рэд.
    бітон
    тлумачэнне слова:

    бітон, -а, мужчынскі род
    Бляшаная з накрыўкай пасудзіна для пераносу і захавання малака і іншых вадкасцей. Даяркі ў белых, як у медсясцёр, халатах насілі ў малочную бітоны. Шахавец. Стары.. пайшоў да каморы, дзе хавалася ўсялякае начынне, ботам бразнуўся ў бітон з газай... Мікуліч.
    [Ад фр. bidon.]

    [Зрэдагавана]
  • Белорусский мир
    04.11.2026
    Что в Варшаве, что тут

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос21

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос21

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць