Грамадства

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

Начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі Віктар Ротчанкаў расказаў, як працуе так званае «табло ганьбы» на трасе Р-53 «Слабада — Жодзіна — Навасады» пад Мінскам і ці плануецца ставіць падобныя прылады ў іншых рэгіёнах краіны.

Здымак ілюстрацыйны

Такую назву інфармацыйнае табло атрымала ў сацыяльных сетках. Яго прынцып працы наступны: калі камера фіксуе парушэнне правіл дарожнага руху, прыкладна праз пяць кіламетраў на электронным экране з'яўляецца нумар аўтамабіля парушальніка.

Паводле Ротчанкава, пакуль сістэма працуе ў тэставым рэжыме, але ўжо паказала вынікі. У ДАІ адзначаюць, што колькасць парушэнняў, якія фіксуе гэты комплекс, істотна скарацілася.

Кіраўнік ДАІ таксама згадаў водгукі карыстальнікаў інтэрнэту, якія прапаноўвалі, напрыклад, паказваць на табло не толькі нумар аўтамабіля, але ледзь не фатаграфію кіроўцы. Аднак у ведамстве лічаць дастатковай публікацыю толькі нумарнога знака: яго можа ідэнтыфікаваць сам кіроўца, але іншыя ўдзельнікі руху і выпадковыя мінакі не могуць вызначыць парушальніка.

У 2026 годзе міліцыя плануе падвесці вынікі назіранняў за працай сістэмы. Пасля гэтага падобныя комплексы могуць з'явіцца і на іншых аўтамабільных трасах. Дзе менавіта іх паставяць, пакуль не вырашана: па словах Ротчанкава, гэта будуць месцы, дзе такая сістэма сапраўды можа паўплываць на бяспеку дарожнага руху.

Раней Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных ставіў пад сумнеў законнасць працы гэтай новай інтэлектуальнай сістэмы ДАІ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна26

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў13

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром68

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна26

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць