Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў
«Здаецца, мае касмічныя лазеры для ўмяшання ў выбары гэтым разам не спрацавалі»,— напісаў ён у X.
Guess my election-interfering space lasers didn’t work this time ♂️
Паводле падлікаў The New York Times, перад выбарамі мільярдэр накіраваў на падтрымку Рэспубліканскай партыі 474 млн даляраў — больш, чым калі-небудзь раней выдаткоўваў на працягу аднаго выбарчага цыклу хто-небудзь іншы, за выключэннем заможных кандыдатаў, якія фінансавалі ўласныя перадвыбарчыя кампаніі.
Каментары