Грамадства44

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме

46‑гадовы Віталь «Бульбаш» Максімовіч з Лагойскага раёна назбіраў мінімум 12 крымінальных спраў у Беларусі. А былі ж прыгоды і ў Расіі.

Віталь Максімовіч. Фота: Vk.com

Віталь Максімовіч нарадзіўся ў 1980 годзе, ён паходзіць з вёскі Стайкі Лагойскага раёна.

Са звестак Belpol, першы раз яго асудзілі яшчэ ў 1998 годзе — ён без дай прычыны пабіў вайскоўца часці №27897 у сталовай той жа часці. Відаць, гэта здарылася падчас тэрміновай службы самога Максімовіча.

Факт бойкі не перашкодзіў пазней уладкавацца ў тую ж часць слесарам. Максімовіч працаваў у в/ч №27897 (база тэхнікі ў Плешчаніцах) з 2006 да 2012 года. У часці на многае заплюшчвалі вочы. 

У 2005 годзе Максімовіч скраў машыну. У 2008 годзе скраў тэлефон. Потым былі іншыя крадзяжы, рабаванні і хуліганствы.

На 2021 год у Максімовіча назбіралася ў Беларусі 12 судоў па крымінальных справах.

З часам ён перабраўся ў Расію — у горад Гатчына непадалёку ад Санкт-Пецярбурга. Нібыта ўзяўся за галаву — сышоўся з жанчынай, нарадзілася дзіця. Але чарговая п'янка запусціла механізм, які і прывёў Максімовіча да знікнення ва ўкраінскіх палях.

У маі 2025 года беларус піў разам з сужыцелькай і суседам. Сужыцелька паскардзілася на Максімовіча, сусед стаў на яе бок. Скончылася бойкай — беларус паламаў апаненту рэбры і скулу.

Паколькі для Расіі Максімовіч лічыўся раней несудзімым — 12 беларускіх крымінальных спраў не прымаюць да ўвагі, — то яму ў лютым 2026 года далі два з паловай гады калоніі, але ўмоўна.

Што адбылося далей, не зусім зразумела. Магчыма, што беларус адразу ж стаў парушаць умовы і ўрэшце паехаў па этапе. Бо ўжо ў маі 2026 года ён падпісаў кантракт з расійскім войскам, прычым ажно ў Арэнбургу.

Далей болей. 16 мая 2026 года — навучанне ў Арэнбургу. 31 мая 2026 года — першае баявое заданне пад Сялідава (Пакроўскі раён Данецкай вобласці). 1 чэрвеня 2026 года — апошні званок і страта сувязі.

З 6 чэрвеня 2026 года Віталь Максімовіч афіцыйна прызнаны зніклым без вестак. Інфармацыю аб апошніх днях жыцця беларускага джэнтльмена ўдачы цяпер шукаюць яго сваякі ў профільных чатах. 

Каментары4

  • Гойда
    03.11.2026
    Морда не обремененная интеллектом
  • !!!
    03.11.2026
    Адным Дурнем меней...))))))
  • дякуємо
    03.11.2026
    хлопцям з України!

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць