Грамадства1717

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць

30 кастрычніка намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сакрэта паведаміў пра візіт у Мінск генеральнага сакратара АБСЕ Ферыдуна Сінірліоглу. Паводле яго слоў, Сінірліоглу возьме ўдзел у чацвёртай штогадовай Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая пройдзе 3—4 лістапада.

Ферыдун Сінірліоглу. Фота: Anadolu Ajansı

70‑гадовы Ферыдун Сінірліоглу з Турцыі займае пасаду генеральнага сакратара АБСЕ са снежня 2024 года. Ягоны тэрмін паўнамоцтваў складае тры гады. Ён таксама з’яўляецца адным з кандыдатаў на пасаду генеральнага сакратара ААН.

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка назваў гэты візіт «нелагічным» і «неадэкватным». Сваё меркаванне ён выказаў на ўласным ютуб-канале, піша выданне «Позірк».

Па словах Латушкі, такі візіт цяжка было б уявіць у часы, калі ён сам працаваў дыпламатам, з улікам масавых рэпрэсій у Беларусі, наяўнасці палітвязняў, гібрыднай агрэсіі супраць суседніх краін і падтрымкі расійскай вайны супраць Украіны.

Пры гэтым Латушка прызнаў, што дыпламаты павінны размаўляць, а генеральны сакратар АБСЕ як міжнародны чыноўнік мусіць падтрымліваць пэўныя кантакты. Аднак, на яго думку, для гэтага ёсць пляцоўка ў Вене, дзе знаходзіцца штаб-кватэра арганізацыі. Ён прапанаваў, каб туды прыехаў прадстаўнік уладаў Лукашэнкі.

Пазней у тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага кабінета з’явілася паведамленне, што Латушка накіраваў Сінірліоглу ліст, у якім паведаміў пра колькасць палітвязняў у Беларусі. Ён заклікаў генеральнага сакратара падчас візіту ў Мінск узняць пытанне вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення пераследу людзей за іх палітычныя погляды.

Асобную ўвагу ў лісце Латушка надаў пытанням рэгіянальнай бяспекі. Ён падкрэсліў, што Беларусь павінна стаць краінай, якая спрыяе бяспецы і стабільнасці ў рэгіёне. Аднак, паводле яго меркавання, пакуль ва ўладзе застаецца Лукашэнка, гаварыць пра надзейныя гарантыі бяспекі немагчыма.

Латушка нагадаў, што беларускую тэрыторыю Расія выкарыстала для агрэсіі супраць Украіны. Акрамя таго, беларускія ўлады працягваюць гібрыдныя дзеянні супраць суседніх дзяржаў — удзельніц АБСЕ і спрыяюць дыверсійнай дзейнасці. Таму кіраўнік НАУ прапанаваў генеральнаму сакратару арганізацыі заклікаць фактычныя беларускія ўлады пачаць інклюзіўны дыялог з грамадзянскай супольнасцю.

Каментары17

  • Пачці радной
    02.11.2026
    Улічваючы што памочніка па бяспецы і па сумяшчальнасці старэйшага сына старшыні савета бяспекі замежнікі часцяком блытаюць з прадаўцом кавуноў з базара на Касімпашы, тое лагічна.
  • Вашая дарагая
    02.11.2026
    Я вітаю і ўдзячная спадару генсаку вельміпаважаныму Фрыдману Сініпалу. Гэта вельмі моцны крок на шляху нашага ціску на дыктатара Лукашэнку і нашага агульнага змагання за дэмакратычную Беларусь разам з нашымі мужнымі праваабаронцамі, незалежнымі СМІ і валянтэрамі-актывістамі, якія ўжо 6-ты год працуюць бясплатна за нашу і вашу свабоду. Каментар намесніка кіраўніцы Кабінэта, генсака НАЎ не быў узгоднены з маім Палітбюро, ён вельмі нелагічны і неадэкватны - мы жадаем Паўлу ўдачы на яго далейшым кар'ерным шляху. Стыдно і больно.
  • Нагну этых иурапейцау!
    02.11.2026
    Поехал заключать договорнячок, значит. Интересно, что Лука пообещает европейцам в обмен на снятие санкций? Что не пропустит путинскую армию захватывать Нарву? Или что договорится со своими друзьями из Ирана об открытии пролива? Господа! Кинет он вас, как кидал все эти годы. Паниковский вас всех продаст, купит, и снова продаст, но уже дороже.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць