Навука і тэхналогіі11

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Амерыканскі стартап плануе запусціць у космас тысячы велізарных люстэркаў, якія будуць накіроўваць сонечнае святло на Зямлю нават пасля заходу сонца. Кампанія абяцае дапамогу ратавальнікам і дадатковую электраэнергію, але навукоўцы асцерагаюцца, што гэта можа нашкодзіць прыродзе і здароўю людзей.

Так ва ўяўленні кампаніі Reflect Orbital можа выглядаць сетка спадарожнікаў з люстэркамі, якія будуць накіроўваць сонечнае святло на Зямлю ў начны час. Фота: reflectorbital.com

Сонечнае святло неўзабаве можа стаць даступным і пасля заходу сонца. Паводле The Guardian, амерыканскі стартап Reflect Orbital прапануе размясціць у космасе тысячы спадарожнікаў з вялікімі люстэркамі, якія будуць адбіваць сонечныя прамяні на патрэбныя ўчасткі Зямлі.

Стартап разлічвае за наступнае дзесяцігоддзе вывесці на арбіту да 50 тысяч такіх апаратаў. Замовіць асвятленне пэўнай тэрыторыі можна будзе праз мабільны дадатак. Паводле распрацоўшчыкаў, яркасць асвятлення можна будзе рэгуляваць ад узроўню святла поўнага Месяца да яркасці паўдзённага Сонца.

У першую чаргу кампанія разлічвае выкарыстоўваць такое асвятленне падчас начных пошукава-выратавальных аперацый, напрыклад у гарах. Акрамя таго, адбітае з космасу сонечнае святло прапануюць накіроўваць на сонечныя панэлі, каб яны маглі выпрацоўваць электраэнергію і пасля заходу сонца. Сярод іншых магчымых варыянтаў — асвятленне сельскагаспадарчых угоддзяў і часовая замена няспраўных вулічных ліхтароў.

У ліпені 2026 года амерыканская Федэральная камісія сувязі дазволіла запуск першага эксперыментальнага спадарожніка, які запланаваны на наступны год. Ён павінен несці люстэрка дыяметрам каля 18 метраў і накіроўваць святло на ўчастак зямной паверхні шырынёй прыкладна пяць кіламетраў. 

Пакуль жа кампанія прадэманстравала сваю задуму на зямлі. У кастрычніку каля каліфарнійскага горада Лоўн-Пайн кампанія ўсталявала непадалёк ад гары Уітні магутныя пражэктары, якія ўначы асвятлілі пустынную мясцовасць ля падножжа гор. Дэманстрацыю правялі ў супрацоўніцтве з мясцовай пошукава-выратавальнай службай. Для некаторых жыхароў, як адзначае выданне, нечаканае яркае святло стала непрыемным сюрпрызам.

Фота: reflectorbital.com

Што будзе з начной цемрай?

Планы Reflect Orbital выклікалі сур'ёзную занепакоенасць сярод навукоўцаў і прыродаахоўнікаў. Яны папярэджваюць, што чаргаванне дня і ночы — адзін з асноўных рытмаў, ад якіх залежыць жыццё на Зямлі.

Штучнае сонечнае святло можа парушыць паводзіны птушак, насякомых і млекакормячых, якія арыентуюцца на натуральную змену асвятлення падчас міграцый, пошуку ежы і размнажэння. Для людзей дадатковае святло ўначы таксама не бясшкоднае, бо здольнае ўплываць на сон і сутачныя біялагічныя рытмы.

Асобныя пярэчанні маюць астраномы. Тысячы люстэркаў на арбіце могуць павялічыць светлавое забруджванне і перашкаджаць назіранням за зорным небам. А рост колькасці спадарожнікаў азначае і дадатковую рызыку ўтварэння касмічнага смецця.

У жніўні некалькі навуковых і прыродаахоўных арганізацый звярнуліся да амерыканскага рэгулятара з патрабаваннем перагледзець дазвол на першы запуск. Яны настойваюць, што магчымыя наступствы трэба ацаніць яшчэ да пачатку эксперыментаў у космасе.

У кампаніі запэўніваюць, што будуць улічваць заўвагі навукоўцаў і пазбягаць асвятлення абсерваторый, нацыянальных паркаў і тэрыторый, важных для дзікай прыроды.

Каментары1

  • а.
    04.11.2026
    Мне здаецца, гэтая ідэя - поўная х*йня

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць