У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом
Інцыдэнт адбыўся ў студзені 2026 года. 49‑гадовы жыхар вёскі Даўгялы Воранаўскага раёна знайшоў у сваёй гаспадарчай пабудове барсука. Не маючы адпаведнага дазволу, мужчына злавіў дзікую жывёліну і забіў яе для ўласнага выкарыстання, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Пазней пра здарэнне даведаліся супрацоўнікі Лідскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету разам з работнікамі Воранаўскага РАУС.
Шкоду, нанесеную незаконным здабываннем жывёлы з натуральнага асяроддзя пражывання, ацанілі на 13,5 тысячы рублёў.
Падчас расследавання таксама высветлілася, што летам 2025 года мужчына ўчыніў у сваёй вёсцы некалькі крадзяжоў.
За крадзяжы і незаконнае паляванне паводле часткі 2 артыкула 205 і часткі 4 артыкула 282 Крымінальнага кодэкса Беларусі вяскоўца асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Акрамя таго, суд прызначыў яму штраф сумай 50 базавых адзінак (2250 рублёў на лістапад 2026 года) і забараніў на працягу трох гадоў займацца дзейнасцю, звязанай з паляваннем.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары