Здарэнні

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі

У Барысаве мясцовы жыхар дапамог выратаваць жанчыну, якая скокнула з пешаходнага моста ў Бярэзіну. Мужчына кінуўся ў ваду яшчэ да прыезду ратавальнікаў, дапамог пацярпелай утрымацца на паверхні і дабрацца да берага.

А калі жанчыну перадалі ратавальнікам і медыкам, проста апрануўся і паехаў па сваіх справах. Некалькі дзён усе здагадваліся, што гэта за такі ананімны герой, але ўрэшце яго знайшлі і ўзнагародзілі, паведамляе «Мінская праўда».

Здарэнне адбылося 30 кастрычніка. Яўген прыехаў да ракі адпачыць: кажа, збіраўся папіць гарбаты і паглядзець на качак. Нечакана ён пачуў усплёск, а затым крыкі аб дапамозе. Спачатку мужчына падумаў, што ў вадзе аказаўся дзіця, таму не разважаючы распрануўся і скокнуў у раку.

Яўген прызнаўся, што не ведаў спецыяльных прыёмаў выратавання тонучых, таму дзейнічаў інтуітыўна. Ён папрасіў жанчыну абхапіць яго за шыю і спіну і пачаў рухацца да берага. Хутка да іх пад'ехала выратавальная лодка, супрацоўнікі Таварыства выратавання на водах паднялі жанчыну з вады.

Пасля гэтага Яўген выбраўся на бераг, апрануўся і пайшоў у краму. Ён не стаў чакаць падзякі і не пакінуў выратавальнікам свае кантакты. Па словах мужчыны, ён не надаў здарэнню асаблівай увагі, ну і проста вырашыў, што зараз усім не да яго: спецыялісты займаліся выратаванай жанчынай.

Але, як высветлілася, супрацоўнікі Таварыства адразу ж пачалі шукаць Яўгена. Зрабіць гэта ўдалося пасля таго, як ён сам расказаў пра здарэнне ў адной з груп у сацыяльных сетках.

5 лістапада мужчыну запрасілі на Барысаўскую выратавальную станцыю і ўручылі ўзнагароду за праяўленую мужнасць.

Як расказаў начальнік станцыі Яўген Міхнюк, жанчыну, што танула ў Бярэзіне, заўважыў таксама дзяжурны матрос. Выратавальнікі адразу накіраваліся да месца здарэння, аднак да іх прыбыцця ў ваду ўжо кінуўся мінак.

У Таварыстве выратавання на водах асобна адзначылі, што рашыцца на такі ўчынак у халоднай вадзе здольны далёка не кожны. Зараз тэмпература Бярэзіны складае каля +7°C, і нават нядоўгае знаходжанне ў рацэ пагражае пераахалоджваннем.

Сам Яўген героем сябе не лічыць і кажа, што проста паступіў так, як палічыў правільным у той момант.

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць