Грамадства11

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні. Пра гэта праваабаронцам «Вясны» паведаміў былы палітзняволены Зміцер Фурманаў.

Зміцеру прыйшло паведамленне з акаўнта @prisoners_manager. У ім яго заклікаюць спыніць публічную крытыку і не выносіць унутраныя рознагалоссі на абмеркаванне.

У паведамленні сцвярджаецца, што такая крытыка можа «падарваць давер міжнародных донараў», «прывесці да скарачэння фінансавання праграм дапамогі рэпрэсаваным» і ў выніку «пазбавіць падтрымкі людзей, якія застаюцца за кратамі».

У тэксце таксама гучыць заклік да «адзінасці вакол Святланы Ціханоўскай» і прапанова «вырашаць усе працоўныя пытанні толькі ў закрытым дыялогу».

У Офісе Святланы Ціханоўскай заявілі, што не маюць ніякага дачынення да гэтых паведамленняў. Там падкрэслілі, што не звярталіся да былых палітвязняў з падобнымі патрабаваннямі і не выкарыстоўваюць ананімныя акаўнты для камунікацыі.

Каментары1

  • Кожны рассылае што можа
    05.11.2026
    Дзякуй вялікі нашай няфэйкавай Прэзідэнтцы за працу!

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну3

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года2

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

Памёр шасцігадовы Цімур Кузьміцкі з Гродна — падапечны ліквідаванага фонду KinderVita. На яго лячэнне сабралі больш за 150 тысяч еўра3

«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу13

Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў6

«Не ўлез нават у тачку». Пад Гроднам вырасцілі гіганцкі кабачок ФОТЫ

Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну3

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць