Грамадства

Чэхія аднавіла выдачу шэнгенскіх віз беларусам

Хто можа падацца на візу?

Пасольства Чэхіі ў Беларусі паведаміла, што з 10 лістапада пачынае прымаць дакументы ад грамадзян Беларусі на шэнгенскую візу для наведвання сваякоў, якія з'яўляюцца грамадзянамі Чэхіі або грамадзянамі Беларусі, якія маюць дазвол на сталае пражыванне ў краіне ці доўгатэрміновую візу, піша Радыё Свабода.

Заявы змогуць падаваць беларусы для наведвання толькі сваіх дзяцей, унукаў, бацькоў, бабуль і дзядуляў. Сёстры, браты, цёткі, дзядзькі, стрыечныя сёстры і браты ў гэты пералік не ўваходзяць.

Беларусы могуць з 10 лістапада накіроўваць свае заявы на электронны адрас [email protected]. У лісце павінны быць звесткі пра асобу, якая падае заяву на візу, і асобу, якая запрашае, мэту візіту, кантактныя дадзеныя, нумар пашпарта, а таксама копіі дакументаў: пашпарта, запрашэння, пасведчання аб нараджэнні або шлюбе, разводзе, змене прозвішча.

Для сваякоў — грамадзян Чэхіі неабходная копія старонкі пашпарта, на якой асоба, што запрашае, павінна пазначыць дату і напісаць асобны тэкст аб згодзе на выкарыстанне гэтай копіі.

У выпадку наведвання грамадзян Беларусі заяўнік павінен падаць копію доўгатэрміновай візы або дазволу на пражыванне, а таксама фота старонкі пашпарта з фотаздымкам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць