Легендзе сусветнагна эратычнага, а часам і парнаграфічнага кінематографу было 93 гады.

Памёр італьянскі кінарэжысёр Цінта Брас, паведамляе агенцтва Ansa. Яму было 93 гады.
Джавані (Цінта) Брас нарадзіўся 26 сакавіка 1933 года ў Мілане. Скончыў юрыдычны каледж, а затым пераехаў у Парыж, дзе працаваў у архіве Французскай сінематэкі. Вярнуўшыся ў Італію, пачаў працаваць у кіно ў якасці асістэнта рэжысёра.
Цікава, што спачатку здымаў камедыі, але ў 1970‑я пераключыўся на эротыку. Адзін з самых вядомых яго фільмаў «Калігула», дзе знялося шмат вядомых акцёраў, як Малькольм Макдауэл, Пітэр О'Тул, Хелен Мірэн.
Сярод вядомых фільмаў «Папрыка», «Усе лэдзі робяць гэта», «Салон Кіці», «Міранда». У 2009 годзе перанёс інсульт і больш кіно не здымаў.
Каментары