Свет

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Паводле папярэдніх вынікаў, дэмакраты атрымалі 114 месцаў у Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, рэспубліканцы — 65. Падлік працягваецца, На выбарах у Сенат таксама перамагаюць дэмакраты, і перамагаюць на выбарах губернатараў.

Дэмакраты маюць сіні колер, рэспубліканцы — чырвоны

Паводле папярэдніх вынікаў, дэмакраты атрымалі 114 месцаў у Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, рэспубліканцы — 65. Пераможцы ў астатніх 256 акругах па стане на сёмую раніцу па Мінску пакуль не вызначаныя.

Так,у 7‑й выбарчай акрузе Нью-Джэрсі былая пілот ВМС ЗША Рэбека Бенет перамагла дзейнага кангрэсмена-рэспубліканца Тома Кіна-малодшага. У гэтую акругу ўваходзіць гольф-клуб Трампа ў Бедмінстэры.

У 6‑й акрузе Кентукі дэмакрат Зак Дэмба перамог рэспубліканца Ральфа Альварада. Раней гэтае месца займаў рэспубліканец Эндзі Бар, які вырашыў балатавацца ў Сенат.

У 11‑й акрузе Паўночнай Караліны дэмакрат Джэймі Эйджэр перамог рэспубліканку Джэніфер Балкам. Раней акругу прадстаўляў рэспубліканец Чак Эдвардс, які адмовіўся ад пераабрання.

Таксама паводле папярэдніх вынікаў, дэмакраты набіраюць і незалежныя сенатары, якія іх падтрымліваюць, маюць 45 месцаў у Сенаце ЗША, рэспубліканцы — 36.

Яшчэ 19 месцаў застаюцца неразмеркаванымі. Гэтыя лічбы ўлічваюць як вынікі галасавання, так і сенатараў, чые паўнамоцтвы працягваюцца і пасля выбараў.

Вызначальнымі для кантролю над Сенатам могуць стаць выбары на Алясцы, у Аёве, Канзасе, Мэне, Мічыгане, Агаё і Тэхасе, адзначае AP.

Дэмакраты па стане на сёмую раніцы па Мінску маюць 15 губернатараў, рэспубліканцы — 10. Вынікі барацьбы за астатнія 25 пасад пакуль не вызначаныя. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць