Здарэнне адбылося ў верасні.

70‑гадовую жанчыну каля яе дома ўкусіла за нагу змяя. Вакол раны ўтварыўся сінюшны ацёк, пацярпелая адчула слабасць, дыхавіцу і галавакружэнне. Суседка выклікала ёй хуткую дапамогу.
Да прыезду медыкаў пенсіянерка не прымала ніякіх лекаў. Нягледзячы на аказаную дапамогу, праз дзве гадзіны пасля ўкусу змяі жанчына памерла.
Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці жанчыны была прызначана экспертыза, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз. Эксперты пацвердзілі, што менавіта анафілактычны шок стаў непасрэднай прычынай смерці пенсіянеркі.
У вобласці правага галёнкаступнёвага сустава жанчыны былі дзве раны. Паводле ацэнкі эксперта, раны ўзніклі не больш чым за 6 гадзін да наступлення смерці.
Каментары