На ўчастку вуліцы Багдановіча ў Мінску паклалі новы асфальт, зараз там трэба ехаць павольней
Хуткасць руху транспарту ў зоне правядзення работ абмежаваная да 40 км/г.

На вуліцы М. Багдановіча вядуцца дарожныя работы па замене асфальтабетоннага пакрыцця на ўчастку ад вуліцы Кальцова да вуліцы Някрасава, паведамляюць Мінск-навіны.
Новы асфальт ужо пакладзены, зроблены штучныя няроўнасці, часткова нанесеная дарожная разметка.
Хуткасць руху транспарту ў зоне правядзення работ абмежаваная да 40 км/г.
Кіроўцам варта выконваць хуткасны рэжым, захоўваць бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал.
Каментары