Меркаванні

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай

«Я — чужая сярод чужых, чужая сярод сваіх».

Вольга Гарбунова

Вольга Гарбунова — былая палітзняволеная, былая «міністарка па палітвязнях», а цяпер паплечніца Валера Кавалеўскага — патлумачыла ініцыятыве «Ружовыя хусткі», чаму падпісала ліст еўрапейскім лідарам з заклікам актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў палітвязняў.

«Палітвязні не павінны быць закладнікамі палітычнай барацьбы за ўладу паміж беларускай апазіцыяй і ўладамі. Яны пазначылі людзей унутры турмаў. Адны — жоўтымі біркамі і сваім несправядлівым стаўленнем. Другія — назваўшы нас героямі, незламанымі, гатовымі сядзець да канца, «ворагамі рэжыму».

Але я не была нічыім ворагам, як і многія іншыя. Я была ў шоку ад жудаснага гвалту, усё астатняе мяне не здзівіла. Я проста хацела, каб мяне перасталі выкарыстоўваць і тыя, і другія і адпусцілі дадому да сям'і.

Я не гераіня, і я не хацела паміраць. Я хачу жыць. Я хачу, каб жывымі былі астатнія палітвязні. Я хачу, каб яны выйшлі жывымі і здаровымі з турмаў і ПУАТаў, з хатняй хіміі і з прымусовага псіхіятрычнага лячэння. Хай у сацсетках потым пішуць — «лабісты», «агенты», але хай яны будуць жывыя, здаровыя, на волі, хай пішуць у гэтых праклятых сацсетках», — напісала Гарбунова.

Яна сцвярджае, што падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасці ўсёй душой.

«Таму я асабіста не хачу, каб цяперашняя апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай. Стаўленне да людзей, да каштоўнасці чалавечага жыцця і да свабод стала вызначальным фактарам у маім расчараванні ў беларускай апазіцыі», — працягвае Гарбунова.

«Я — чужая сярод чужых, чужая сярод сваіх», — заяўляе яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць