Ён працаваў з электразварачным апаратам.

Жыхар Пружанскага раёна працаваў на сваім прысядзібным участку і атрымаў смяротную траўму ад удару токам. Судова-медыцынскія эксперты пацвердзілі, што прычынай смерці стала электратраўма.
Мужчына працаваў у двары дома з электразварачным апаратам. У нейкі момант ён атрымаў удар электрычным токам у вобласць нагі, аднак не спыніў працу, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
У ходзе экспертызы ўстаноўлена, што электрычны падаўжальнік быў выраблены саматужным спосабам і меў дэфекты эксплуатацыйнага характару, а яго выкарыстанне ў такім стане небяспечнае з-за магчымасці паражэння электрычным токам.
Пры даследаванні зварачнага апарата ўбачылі эксплуатацыйныя дэфекты, а таксама змены ў канструкцыі абсталявання: ручка прылады была замененая на металічную, што стварае рызыку паражэння электрычным токам.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Каментары