Свет

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

61-гадовую Іліяну Ётаву падтрымліваюць кіроўная партыя «Прагрэсіўная Балгарыя» і БСП. Яны выступае за перамовы з Расіяй і супраць ваеннай дапамогі Украіне.

Іліяна Ётава. Фота: AP Photo/ Valentina Petrova

Сёння, 1 лістапада, у Балгарыі адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У ім сустрэліся выконваючая абавязкі прэзідэнта Іліяна Ётава і былы прэм'ер Андрэй Гюраў.

Паводле дзяржаўнага інфармагенцтва BTA, экзітполы прагназуюць перамогу пары Ётава і Кірыл Вылчаў, з вынікам каля 51-52%.

Гюраву ў пары з кандыдатам у віцэ-прэзідэнты Георгіем Кандзевым экзітполы даюць 43-44%.

61-гадовую Іліяну Ётаву падтрымліваюць кіроўная партыя «Прагрэсіўная Балгарыя» і БСП. Яна выступае за перамовы з Расіяй і супраць ваеннай дапамогі Украіне. Ётава лічыцца пераемніцай палітычнага курсу прэзідэнта Румена Радзева.

Гюрава падтрымліваюць празаходнія партыі. Ён праціўнік Крамля. У непрацяглы перыяд, пакуль ён быў часовым прэм’ер-міністрам, ён падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі з Украінай.

Кампанію абвастрыла тое, што ў кастрычніку каля балгарскага ўзбярэжжа былі атакаваныя дронамі гандлёвыя судны. Падчас тэледэбатаў Гюраў абвінаваціў Ётаву ў тым, што яна не назвала Расію прамым віноўнікам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць