Грамадства

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

Каля 15 гадоў таму на беразе Камсамольскага возера пачалося будаўніцтва гатэльнага комплексу Hyatt. Гатэль планавалі адкрыць да чэмпіянату свету па хакеі, але не паспелі. Пасля працяглага перапынку недабудаваны гатэль вырашылі ператварыць у элітны жылы дом. Работы ішлі павольна, але, здаецца, працэс усё ж набліжаецца да лагічнага заканчэння. Актыўнасць на аб'екце заўважылі ў Threads, піша Realt.by.

«Яшчэ адзін дом прэміум-класа ў Мінску. Папярэдні запіс на закрыты старт продажаў ужо пачаўся», — піша карыстальніца Threads.

На кадрах, зробленых аўтаркай допісу, можна заўважыць, што вакол будынка прыбралі масіўную будаўнічую агароджу, пакінуўшы толькі лёгкую сетку па перыметры. Мяркуючы па ўсім, знешнія работы над фасадам фактычна закончаныя, засталося толькі ўпарадкаваць тэрыторыю.

Нагадаем, што гатэль Hyatt на Старавіленскім тракце будавала кампанія «Сыравінныя рэсурсы». Здаць аб'ект планавалася да 2014 года, аднак да вызначанага тэрміну завяршыць будаўніцтва не паспелі. У выніку гатэль, гатоўнасць якога складала 70%, набыла кампанія «СанБрыдж», звязаная з «БелВЭБ Капітал».

Згодна з пашпартам аб'екта, закончыць будаўніцтва жылога комплексу прэміум-класа планавалася яшчэ ў лютым. Цяпер усім, хто зацікаўлены ў набыцці кватэры, адказваюць, што продажы пачнуцца ў чацвёртым квартале гэтага года.

Клубны дом будзе мець 8 паверхаў, больш за 150 кватэр і падземную паркоўку. Зыходзячы з апісання комплексу на сайце, «асновай новага дома стануць тэхналогіі і логіка пяцізоркавага гатэля». Жыхарам абяцаюць «здзіўленне з першага кроку — тое, што ў пяцізоркавым гатэлі выклікае захапленне, тут стане часткай вашага жыцця».

У комплексе з'явяцца рэстаран аўтарскай кухні, СПА, басейн з панарамным шкленнем, фітнэс-зала, а таксама паслугі кансьержа, прыбірання, пральні і паркоўкі аўтамабіляў супрацоўнікамі комплексу (valet parking). Не забудуцца і пра кругласутачную ахову, сістэму відэаназірання і кантроль доступу.

Ва ўнутранай частцы комплексу размесціцца сад-атрыум, які стане прасторай выключна для жыхароў: з прадуманым ландшафтным дызайнам, зонамі для адпачынку і заняткаў ёгай.

Жылы комплекс, які будуецца, размешчаны ў вельмі цікавым месцы. Непасрэдна насупраць возера і Парку Перамогі, але ў той жа час недалёка ад цэнтра горада, Нямігі і будучай станцыі метро «Пярэспа».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная18

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

Харват прыйшоў уладкоўвацца ў тэхнакампанію, але замест гэтага спакусіўся на крадзеж даражэннага Bugatti ўладальніка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная18

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць