Свет44

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні

Урад Даніі плануе забараніць на нацыянальным узроўні развядзенне хуткарослых курэй пароды Ross 308, вядомых як «турбакуры», а таксама мае намер дамагацца аналагічнай забароны ва ўсім Еўрасаюзе. Пра гэта паведамляе Politico са спасылкай на міністра па пытаннях дабрабыту жывёл Крысціяна Роб’ерга Мадсэна.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: via.ritzau.dk

Па словах дацкага міністра, праблемы з умовамі ўтрымання такіх птушак шырока распаўсюджаныя, бо яны растуць хутчэй, чым дазваляюць магчымасці іх арганізма. Куры Ross 308 могуць дасягаць вагі каля двух кілаграмаў усяго за 33 дні. Такія тэмпы росту могуць прыводзіць да траўмаў і праблем з перамяшчэннем.

Заява міністра прагучала на наступны дзень пасля паказу дакументальнага фільма, знятага са схаванай камерай на птушкаферме. На кадрах было відаць, што курам незаконна забяспечвалі толькі тры гадзіны цемры ў суткі, каб паскорыць іх рост.

Паводле інфармацыі выдання, ініцыятыву падтрымлівае шырокая група палітычных партый. Аднак Мадсэн прызнаў, што яшчэ трэба вырашыць юрыдычныя і фінансавыя пытанні.

Прадстаўнікі птушкагадоўчай галіны папярэджваюць, што забарона можа прывесці да павелічэння імпарту мяса, а дацкім фермерам будзе складаней канкурыраваць з замежнымі вытворцамі. Кампанія Danpo заявіла галіноваму выданню LandbrugsAvisen, што гатовая адмовіцца ад хуткарослых парод, калі абмежаванні будуць распаўсюджвацца таксама на імпарт.

Раней Данія ўжо спрабавала дамагчыся забароны такіх курэй на ўзроўні Еўрасаюза, але папярэдняя спроба ўвесці абмежаванні ў самой краіне не мела поспеху. У верасні аналагічную нацыянальную забарону прапанаваў урад Нідэрландаў. Цяпер гэтую ініцыятыву разглядае парламент краіны.

Еўракамісія плануе пазней у гэтым годзе прадставіць новыя правілы абароны дабрабыту курэй, але пакуль не абвяшчала пра намер забараніць асобныя пароды.

Каментары4

  • вядомая справа
    03.11.2026
    Калі правы бройлераў не будуць абароненыя, іх так і будуць гадаваць у дрэнных умовах і паступова рэзаць.
    А калі правы бройлераў будуць абароненыя - іх усіх адразу зарэжуць і больш гадаваць не будуць.
  • Няма больш чым заняцца
    04.11.2026
    Няма iншых праблем у Данii.
  • савет па правах
    05.11.2026
    А што пра гэта сказана ва ўсеагульнай дэкларацыі бройлерных правоў ?
    Новая светавая вайна праз гэта не пачнецца?

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»7

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»58

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»7

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць