ГУР устанавіла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек
Удар па школе здзейснілі чатыры расійскіх Су-34, вядомыя імёны шасцярых пілотаў і камандзіра, які спланаваў атаку.

Паводле інфармацыі ГУР, удар па Камышавасе арганізаваў палкоўнік Фёдар Уладзіміравіч Зубакоў. Ён займае пасаду начальніка групы агнявога паражэння штаба групоўкі войскаў «Днепр» расійскай арміі.
Удар па Камышавасе быў нанесены раніцай у панядзелак.
Паводле звестак украінскіх уладаў, расійскія вайскоўцы выкарысталі трохтонныя кіраваныя авіябомбы, якія разбурылі бамбасховішча, куды спусціліся мясцовыя жыхары, а таксама супрацоўнікі паліцыі і ДСНС.
Нацыянальная паліцыя два дні таму публікавала відэа з нагруднай камеры загінулага паліцэйскага. На гэтых кадрах відаць, як людзі спускаюцца на некалькі паверхаў пад зямлю пасля сігналу пра пагрозу авіяўдару. Відэа заканчваецца магутным выбухам.
На месцы бамбардзіроўкі засталіся вялікія варонкі. Сховішча было цалкам разбуранае, таму разбор завалаў працягваецца ўжо шосты дзень.
Па стане на раніцу суботы загінулі 55 чалавек, зніклымі без вестак лічацца яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары