абноўлена
Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках
Эдуарда Бабарыку ўтрымліваюць у зняволенні ўжо амаль шэсць з паловай гадоў.

Праваабаронцы даведаліся аб магчымым пераводзе палітвязня Эдуарда Бабарыкі з калоніі ў Горках на турэмны рэжым у Гродна, але ўрэшце аказалася, што інфармацыя непраўдзівая.
Бабарыка застаецца ў Горках, піша «Вясна».
Эдуарда ўтрымліваюць у зняволенні ўжо амаль шэсць з паловай гадоў. Мужчыну за гэты час ужо двойчы судзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Першы раз яму дадалі два гады зняволення, другі прысуд застаецца невядомым.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары