Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА
На чыгуначным вакзале Гомеля мужчына сеў за піяніна і выканаў знакамітую песню Billie Jean Майкла Джэксана. Відэа з ягоным выступам стала папулярным у TikTok: ролік паглядзелі ўжо 1,8 мільёна разоў, а колькасць лайкаў наблізілася да 460 тысяч, піша «Анлайнер».

Аўтар відэа — карыстальнік TikTok пад нікам «Дальнабой Маэстра». Ён расказаў, што кампазіцыю яго калісьці навучыў граць таварыш, з якім яны разам вучыліся ў музычнай вучэльні.
Паводле слоў мужчыны, той музыка быў невідушчым, а акорды Billie Jean засталіся ў яго памяці яшчэ са студэнцкіх часоў.
Піяніна, на якім сыграў аўтар роліка, з'явілася на першым паверсе гомельскага чыгуначнага вакзала ў чэрвені 2026 года. Інструмент стаў часткай культурнай прасторы, якую пачалі ствараць у залах чакання.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары