Свет

У Крамлі заявілі, што нічога не ведаюць пра падрабязнасці анансаванай Трампам дамоўленасці па Украіне

Пяскоў таксама заявіў, што Расія не атрымлівала ад еўрапейцаў ніякіх прапаноў аб абмеркаванні агульнай архітэктуры бяспекі.

Фота: Contributor / Getty Images

У Крамлі заявілі, што нічога не ведаюць пра падрабязнасці анансаванай Трампам дамоўленасці па Украіне. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша Бі-бі-сі.

Паводле яго слоў, спецпрадстаўнік Уладзіміра Пуціна Кірыл Дзмітрыеў пакуль не вярнуўся з ЗША і яшчэ не дакладваў пра вынікі сустрэчы з Трампам.

Раней Трамп заявіў, што сустрэўся з Дзмітрыевым, які прыбыў у ЗША для ўдзелу ў прыёме першай лэдзі Меланіі Трамп. Прэзідэнт ЗША таксама анансаваў «вялікую і цудоўную дамоўленасць», якая, магчыма, «будзе тычыцца ўсёй Еўропы» і ад якой «усе будуць у захапленні».

Іншых падрабязнасцяў пра меркаванае мірнае пагадненне ён не прывёў.

Каментуючы гэта, Пяскоў заявіў, што Расія не атрымлівала ад еўрапейцаў ніякіх прапаноў аб абмеркаванні агульнай архітэктуры бяспекі.

«Паколькі так ці інакш гаворка будзе ісці пра будучую сістэму бяспекі ў Еўропе, калі будуць абмяркоўвацца пытанні ўзаемнага забеспячэння бяспекі Расіі і Украіны, то, вядома, без еўрапейцаў на пэўным этапе гэта будзе немагчыма. Таму спатрэбіцца размова з еўрапейцамі. Але, як мы з вамі бачым, яны нават пакуль не могуць вызначыцца, хто можа размаўляць ад іх імя. Таму з таго боку мы назіраем такую зацягнутую нерашучасць», — заявіў прадстаўнік Крамля.

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць