Свет

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць

Змены могуць закрануць велізарную колькасць беларусаў і ўкраінцаў. У асаблівым становішчы апынуцца і беларускія дальнабойшчыкі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што прапаную зрабіць?

Днямі міністр інфраструктуры Польшчы абвясціў пра аднаўленне працы над нарматыўнымі актамі, якія прадугледжваюць забарону на працяглае выкарыстанне ў Польшчы аўто, зарэгістраваных за межамі Еўрапейскага саюза. Гэта ў першую чаргу закранае машыны з Беларусі і Украіны.

Упершыню пра неабходнасць абмежаваць магчымасць бестэрмінова выкарыстоўваць аўто ў Польшчы, зарэгістраваныя ў трэціх краінах, загаварылі яшчэ летась.

Такія машыны фактычна знаходзяцца па-за прававым полем, не праходзяць тэхнічны агляд у Польшчы і не знаходзяцца ў агульнай базе, што дазваляла б аўтаматычна штрафаваць уласнікаў за парушэнні правіл дарожнага руху.

Цяпер прапануюць наступныя змены ў закон. Пасля года знаходжання ў Польшчы (без працяглага перапынку) такое аўто цягам 30 дзён неабходна будзе перарэгістраваць, застрахаваць і правесці тэхнічны агляд, а ў далейшым працягваць эксплуатаваць і праходзіць тэхагляд, як і з іншымі польскімі аўто.

Ёсць у законапраекце і другі пункт, які ўжо тычыцца тэрміну знаходжання ўласніка аўто ў Польшчы, і ён больш кароткі.

У выпадку калі ўласнік аўто атрымлівае статус пастаяннага пражывання ў Польшчы (маецца на ўвазе тэрмін знаходжання, большы за 185 дзён цягам года, а не ПМЖ), ён таксама павінен перарэгістраваць аўто цягам 30 дзён пасля атрымання такога статусу.

Як хутка могуць прыйсці змены?

Законапраект яшчэ не прыняты, але можа стаць законам ужо ў канцы 2026‑га — пачатку 2027 года. Пры гэтым ён набудзе моц толькі праз год пасля афіцыйнага апублікавання. Што да машын, якія трапілі на тэрыторыю Польшчы яшчэ раней, то для іх прадугледжаны пераходны перыяд працягласцю 60 дзён замест 30 дзён.

Атрымліваецца, што нават пасля прыняцця закона ў беларусаў і ўкраінцаў, якія ўжо даўно прывезлі свае аўто ў Польшчу, агулам будзе яшчэ 14 месяцаў, каб ездзіць па старых правілах.

Якія праблемы гэта прынясе беларусам?

Калі такія змены прымуць, найбольшыя нязручнасці гэта можа прынесці тым беларусам, якія ў Польшчы апынуліся на заробках, а не з'ехалі туды назаўсёды.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: lookby.media

Тыя ж беларускія дальнабойшчыкі з ВНЖ і ПМЖ пасля 185 дзён, праведзеных у Польшчы, больш не змогуць ездзіць на сваіх беларускіх аўто. Гэта, у сваю чаргу, будзе азначаць праблемы з перасячэннем мяжы, паколькі палякі ў такой сітуацыі аўто з беларускімі нумарамі не пусцяць.

А для таго, каб такі беларус мог заехаць у Беларусь на аўто з польскімі нумарамі, ён мусіць пакінуць фінансавую гарантыю сумай 100% ад мыты або атрымаць так званы пашпарт РР (стаць на пастаянны консульскі ўлік) і не мець прапіскі ў Беларусі. То-бок афіцыйна выбыць на ПМЖ у Польшчу і страціць статус падатковага рэзідэнта Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць