Наталля Пархоменка доўгі час працавала ў мінскай бальніцы №9 і ў «Белаэранавігацыі».

Наталля Пархоменка. Скрыншот яе інстаграма
Жанчыне было 69 гадоў — свой апошні дзень нараджэння Наталля адсвяткавала ўсяго за восем дзён для трагедыі. Памерла яна, калі адпачывала ў В'етнаме.
Дачка Наталлі паведаміла ў інстаграме маці, што адбылося ўсё раптоўна: жанчына проста заснула і не прачнулася. Здарылася гэта яшчэ 26 кастрычніка. Цяпер праходзіць падрыхтоўка да перавозкі цела.

Сама Наталля Пархоменка са Стаўбцоў. Яна доўгі час працавала масажысткай у мінскай бальніцы №9, Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, пасля ў санаторыі «Беларусачка». Потым сышла ў «Белаэранавігацыю».
Каментары