У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі
Здарэнне адбылося ўвечары 3 лістапада на аўтадарозе Орша — Дуброўна каля вёскі Лугаўцы.

33‑гадовы кіроўца маршруткі, каб пазбегнуць наезду на лася, які раптоўна выбег на праезную частку, выехаў на сустрэчную паласу.

Там маршрутнае таксі па датычнай сутыкнулася з грузавіком МАЗ, які рухаўся насустрач. Пасля гэтага маршрутка з'ехала ў кювет і перакулілася.

У салоне знаходзіліся пяць пасажыраў і кіроўца. У выніку аварыі 60‑гадовага пасажыра шпіталізавалі.
Каментары