Меркаванні1616

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам

Самыя залайканыя каменты пад ролікам «Хэлоўін: чаму ідэолагі робяць з мухі слана» нечаканыя. 

Фота: imageBROKER/Jan Wehnert/Getty Images

Напярэдадні Хэлоўіна беларускія дзяржСМІ ў адзін голас тлумачылі, чым небяспечнае гэтае свята. Беларусам даводзяць, што заходнія паліттэхнолагі нібыта выкарыстоўваюць яго «як інструмент разлажэння нашага грамадства», а пад выглядам бяскрыўднай забавы «прасоўваюцца чужыя каштоўнасці».

Гэтая гісторыя выклікала бурную рэакцыю ў сацсетках. Толькі адно відэа пра яе ў TikTok за суткі сабрала амаль 135 тысяч праглядаў і больш за 600 каментароў. Самы папулярны каментар набраў больш за пяць тысяч лайкаў:

«Таму што ў Хэлоўін апранаюцца, каб адпудзіць нечысць. А цяпер супастаўце гэта з рэакцыяй нашых чыноўнікаў на яго».

Іншыя каментатары жартавалі ў тым жа духу:

«Сабраўся неяк народ адпудзіць зло сваім маскарадам, і зло было супраць», — жартуе нехта.

«Ну як заўсёды, нечысць незадаволеная тым, што яе праганяюць».

«У Хэлоўін апранаюцца, каб адпудзіць нечысць, а мы яе, здаецца, выклікалі».

Многія проста канстатуюць:

«Усё роўна будзем святкаваць».

Асобныя гледачы сцвярджаюць, што 31 кастрычніка на Нямізе было шмат людзей у касцюмах, якія не звярталі ўвагу на заклікі міліцыі разысціся.

«Нямізе было ўсё роўна, столькі людзей прыгожых і цікавых было».

«Усім было абсалютна ўсё роўна, нават калі мянты казалі ў гучнагаварыцель, каб усе разыходзіліся».

«А мы ўчора захацелі і адзначылі, апранулі касцюмы і пайшлі».

Асобна людзей здзівіла логіка забаронаў. Каментатары задаюцца рытарычнымі пытаннямі:

«А святкаваць дзень агурка ці памідора — гэта не трызненне?»

«Давайце тады Новы год забаронім і Раство. Дзед Мароз і Снягурка, калі так разабрацца, таксама прасоўваюць заходнія каштоўнасці».

«Хутка будзе забарона на ШЧАСЦЕ».

Беларусы ўпэўнены, што ўладзе проста не падабаецца, калі людзі самі вырашаюць, як жыць: «Ды мне ўсё роўна, хачу адзначаць — буду адзначаць, захачу на Месяц паляцець — палячу на Месяц. Я сама вырашу, што і як рабіць з маім жыццём. Не дэпутаты будуць вырашаць, як мне жыць».

«Сэнс Хэлоўіна ў касплэі, а пагалоска ідзе, што ў нейкіх там мёртвых», — тлумачаць іншыя.

«Цікава, а ў чым дэградацыя? Людзі шыюць касцюмы, прадумваюць вобраз. (…) Гэта нагода нешта зрабіць разам — і бацькам, і дзецям», — дзівіцца нехта.

Знайшліся і тыя, хто падтрымлівае забарону. Але іх выказванні амаль не лайкаюць, затое менавіта яны распалілі самыя гарачыя спрэчкі: пад некаторымі назбіралася больш за 70 адказаў.

«Не, гэта цемрашальства».

«А навошта нам чужыя святы? У нас што, сваіх няма?»

«Гэта свята пакланення злым духам, не трэба нам святкаваць».

Некаторыя заўважаюць: калі ўжо змагацца за традыцыі, дык варта ўзгадаць пра свае. У відэа нагадваецца, што Дзяды перасталі быць выходным пры Лукашэнку, а 7 лістапада засталося.

«Ці патрэбнае гэтае 7 лістапада…» — пытаецца нехта.

«Чаму тады не прышчапляюць каштоўнасці Каляд? Наша гістарычнае свята. Чаму забыліся пра Дзяды?»

* * *

Тэксты ў рубрыцы «Меркаванні» могуць супадаць, а могуць і не супадаць з пазіцыяй Рэдакцыі.

Каментары16

  • Адказ Аршанскага радыё
    02.11.2026
    Трэба хадзіць на Халаўін у касцюмах Леніна, Свердлава і п'янага рэвалюцыйнага матроса. Бо і пякельная нечысць, і 7 лістапада побач.
  • Шалом
    02.11.2026
    Зрусiфiкаванае грамадзтва
  • Indrid Cold
    02.11.2026
    А гэта з якой краіны каментары? З Расеі? Аніводнага на мове

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна13

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна13

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць