4 лістапада адначасова адкрылі абноўленыя комплексы памежных застаў «Гарадная» і «Ласіцк» на тэрыторыі Столінскага і Пінскага раёнаў. Яны павінны забяспечыць памежнікам сучасныя ўмовы для службы і жыцця, а таксама ўзмацніць ахову паўднёвых межаў Беларусі.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця заставы «Гарадная» ўдзельнічалі старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта генерал-маёр Канстанцін Моластаў, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Максімчук, прадстаўнікі мясцовых уладаў, ветэраны памежнай службы і іншыя запрошаныя.

Канстанцін Маластаў адзначыў, што ўвод у эксплуатацыю заставы «Гарадная» стаў чарговым этапам будаўніцтва новых памежных падраздзяленняў. Гэта ўжо чацвёрты аб'ект, створаны ў 2026 годзе ў межах дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы для органаў памежнай службы Беларусі.
Каментары