Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна
Стаў вядомы прысуд былому ідэолагу памежнай памежнай заставы «Хойнікі». Артур Сыракваша працаваў на мяжы, праз якую расійская тэхніка ішла ва Украіну.

31‑гадовага палітзняволенага Артура Сыраквашу абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і прызначылі тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Артур Сыракваша працаваў намеснікам начальніка пагранічнай заставы «Хойнікі», створанай у 2020 годзе. Быў сакратаром мясцовага БРСМ.
У анкеце Артура «Укантакце» пазначана, што ён родам з Мінска, закончыў БДУ.
У канцы 2010‑х хлопца ўключалі ў участковую камісію на мясцовых выбарах у суседнім Лоеве, дзе ён тады служыў.
Найлепшым адпачынкам у жыцці Артур Сыракваша называў паездку з жонкай Кацярынай у Адэсу.
Прысуд быў вынесены год таму, але праваабаронцам пра яго стала вядома толькі цяпер. Тэрмін палітвязня адправілі адбываць у віцебскую калонію № 3.
-
Беларус пасля смерці жонкі застаўся адзін з дзецьмі. Іх у яго 12, але ён добра дае рады
-
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
-
Яшчэ каля 400 гектараў зямлі на Гомельшчыне больш не лічацца радыеактыўнымі
Каментары
Гэта ваеннае злачынства.
Ваенныя злачынствы не маюць тэрміну даўніны.
Раней ці пазней, лепш раней, за ўсе гэтыя злачынствы, як і за злачынства супраць чалавецтва карнікі рэжыму панясуць адказнасць за свае злачынствы разам са следчымі, суддзямі, пракурорамі з пазбаўленнем званняў, пенсій, ўзнагарод, стажу за час злачыннай працы і канфіскацыяй маемасці.
Ўсе не вінавата асуджаныя належаць паўнай рэабеліітацыі з выплатай ўсіх кампенсацыі.
за отправку многих сотен людей за решётку.