Грамадства22

«Анлайнеру» вынеслі папярэджанне

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) вынесла папярэджанне ТАА «Яндэкс Рэклама». Нагодай стала выяўленне на сайце «Анлайнера» рэкламы касметыкі маркі Nivea, продаж якой забаронены ў Беларусі.

«У межах разгляду звароту грамадзяніна МАРГ вывучыла мабільную версію інфармацыйнага анлайн-рэсурсу «Анлайнер» і ўстанавіла, што ў канцы артыкулаў у раздзелах «Аўто» і «Тэхналогіі» размяшчалася рэклама продажу касметычных тавараў, у тым ліку прадукцыі гандлёвай маркі Nivea, увоз і рэалізацыя якой забароненыя», — гаворыцца ў паведамленні.

ТАА «Анлайнер» атрымала папярэджанне аб ліквідацыі парушэння, якое было выканана ў поўным аб’ёме.

Рэкламадаўцам аказалася ТАА «Яндэкс Рэклама». Гэтай юрыдычнай асобе вынеслі папярэджанне пра «недапушчальнасць парушэння заканадаўства аб рэкламе і неабходнасць прыняцця мер, накіраваных на выключэнне падобных выпадкаў у далейшым».

У МАРГ таксама нагадалі, што за невыкананне прадпісання аб ліквідацыі парушэння, а таксама за выдачу двух і больш прадпісанняў на працягу года распаўсюджвальнік рэкламы можа быць выключаны з Рэестра распаўсюджвальнікаў рэкламы.

Каментары2

  • Олег
    21.10.2026
    Имел дело с этим МАРТом. Антимонопольное законодательство для людей этого ведомства - загадочное явление. Такой высокой концентрации идиотов в одном месте это поискать нужно. Минторг в совковом виде может для госторговли раньше и нужен был, теперь это дикий атавизм в госуправлении.
  • Спадар
    21.10.2026
    Ну што, як там сядзіцца на двух крэслах, экс-калегі?) Шкада вас, шчыра. Вас за рэкламу мыла могуць забаніць. У нас таксама бываюць праблемы, але соры, нам хаця б не дадуць наганяй за рэкламу мыла)))) Удзельнічайце і далей у будаванні такой сістэмы. Але калісьці яна вас і сажрэ

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»26

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў2

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў5

У мінскім грамадскім транспарце збіраюцца вярнуць кнопкі для адчынення дзвярэй4

У цэнтры Мінска адрэстаўравалі дом, пабудаваны для турэмшчыкаў Валадаркі2

Стыў Уіткаф сустрэнецца з Пуціным заўтра1

Маргарыта Ляўчук вяртаецца на сцэну. Будуць і выступленні з Павуком26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць