Грамадства

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека

Сяргей Шайко, які кіраваў горналыжным комплексам у 2006—2009 гадах, цяпер працуе настаўнікам гісторыі ў школе на акупаваным паўвостраве.

Сяргей Шайко. Сам ён з украінскай Кахоўкі, але адвучыўся на філасофскім факультэце ў Мінску і на нейкі перыяд жыцця асеў у Беларусі. Фота: Ok.ru

Былы дырэктар горналыжнага комплексу «Сілічы» Сяргей Шайко пераехаў у акупаваны Расіяй Крым. Яму 67 гадоў, мужчына працуе ў школе настаўнікам гісторыі, перапошчвае ў сацсетках усю пуцінскую прапаганду, а таксама мае ўчастак у садовым таварыстве «Светач» каля Феадосіі.

Група садаводаў вылучыла Шайко кандыдатам у праўленне таварыства. Але напярэдадні выбараў старшыня таварыства Алена Леўчанка ў офісе сказала астатнім членам праўлення, што ён, «будучы кіраўніком, быў асуджаны за халатныя адносіны да працы» і што «там забілі чалавека». Таксама яна назвала яго «не вельмі добрым кіраўніком», які «нават дапусціў смяротны вынік»: «быў дрэнны кіраўнік там, а прыехаў і вырашыў тут наводзіць свае парадкі».

Адзін з садаводаў запісаў размову на дыктафон. У судзе ён растлумачыў, што заўсёды так робіць у размовах з Леўчанка, «бо яна часта кажа няпраўду».

У сакавіку 2026 года Шайко падаў у суд іск аб абароне гонару і годнасці. Ён распавёў, што кіраваў «Сілічамі» з 2006 па 2009 год. Супраць яго сапраўды завялі крымінальную справу паводле артыкула 428 КК Беларусі («Службовая нядбайнасць»), але яго апраўдалі праз адсутнасць складу злачынства.

Гаворка ідзе пра трагедыю 15 студзеня 2009 года. Тады ў «Сілічах» снегаход ратавальнікаў, які ехаў на выклік, збіў лыжніка Станіслава Паўлавіча. Мужчына памёр у бальніцы ў Бараўлянах. Спачатку пракуратура Лагойскага раёна адмовілася заводзіць справу. Тады ўдава загінулага казала: «Калі б Стас разбіўся не ў Сілічах, то была б надзея на справядлівасць». Пазней справа ўсё ж дайшла да суда, які апраўдаў Шайко.

16 чэрвеня 2026 года гарадскі суд Феадосіі адмовіў Шайко ў іску. Суд палічыў, што Леўчанка гаварыла ў пытальнай форме, а яе словы не з'яўляюцца распаўсюджваннем звестак.

Апеляцыя часткова адмяніла гэтае рашэнне. Вярхоўны суд Рэспублікі Крым прызнаў, што словы Леўчанка пра судзімасць за халатнасць не адпавядаюць рэчаіснасці і ганьбяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю Шайко. Сума кампенсацыі маральнай шкоды ў апублікаваным тэксце схаваная. Абавязваць Леўчанка публікаваць абвяржэнне ў чатах таварыства суд не стаў: тады пра гэтую гісторыю даведалася б яшчэ больш людзей, што «пацягне парушэнне правоў заяўніка».

Каментары

Цяпер чытаюць

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Замежныя пастаўшчыкі 10 гадоў падкуплялі топ-менеджараў БелАЗа, МТЗ і «Атланта»4

Двое мужчын паехалі з Мінска на Магілёўшчыну і зніклі

Апублікавалі спіс тавараў, якія нельга будзе ўвозіць з Латвіі4

Еўропа не можа замяніць ЗША ў забеспячэнні Украіны спадарожнікавымі разведданымі4

У краме знайшлі чыпсы за 90 рублёў

Гранітныя пліты, крыжы, агароджы. Сям'я знайшла ў лесе могілкі хатніх жывёл13

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу63

Прэс-сакратарка Трампа, якая прапрацавала ўсяго пяць дзён, апублікавала яго сакрэтны праект13

Да блогера, які расказаў на YouTube пра працу ў анлайн-казіно, прыходзілі ГУБАЗіК з АМАПам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць