Свет77

Spotify будзе правяраць праз QR-код, ці жывуць сумесна ўладальнікі сямейных падпісак

Spotify ўкараняе новы спосаб барацьбы з сумесным выкарыстаннем сямейнай падпіскі — праверку праз QR-код. Кампанія патрабуе, каб удзельнікі сямейнага плана пацвердзілі, што жывуць у адным доме з яго ўладальнікам. Калі карыстальнік не пройдзе праверку своечасова, ён можа страціць магчымасць далучацца да сямейных і парных планаў на цэлы год.

Паводле інструкцыі Spotify, уладальнік падпіскі павінен адкрыць QR-код на сваім тэлефоне. Для гэтага трэба націснуць на фота профілю, перайсці ў раздзел Your Premium, а затым — Manage. Удзельнік сямейнага плана скануе код камерай свайго тэлефона. Каб праверка адбылася, абодва карыстальнікі павінны знаходзіцца ў адным месцы.

Карыстальнікі Reddit, якія заўважылі новаўвядзенне, звярнулі ўвагу, што QR-код змяняецца кожныя некалькі секундаў. Гэта ўскладняе выкарыстанне скрыншота для праверкі. Аднак некаторыя карыстальнікі сцвярджаюць, што змаглі абысці абмежаванне, скарыстаўшыся некалькімі прыладамі і відэазванкамі.

Пасля з’яўлення апавяшчэння ўдзельнік мае сем дзён, каб адсканаваць QR-код і пацвердзіць, што жыве разам з уладальнікам падпіскі. Калі ён не паспее прайсці праверку, то аўтаматычна страціць доступ да платнага плана і пяройдзе на бясплатную версію Spotify.

Акрамя таго, такі карыстальнік не зможа на працягу 12 месяцаў далучыцца да іншага сямейнага або парнага плана. Пры гэтым яму застанецца магчымасць аформіць індывідуальную платную падпіску.

Аналагічную гадавую забарону Spotify раней ужываў да карыстальнікаў, якія не праходзілі праверку адрасу. Аднак новая сістэма з QR-кодамі, як адзначае выданне, значна ўскладняе абыход абмежаванняў.

Правілы сямейнай падпіскі Spotify патрабуюць, каб усе яе ўдзельнікі жылі ў адным доме. Абмежаванні на сумеснае выкарыстанне сямейных планаў таксама ўводзяць іншыя сэрвісы, у тым ліку YouTube. У каментарыях да матэрыялу адзін з карыстальнікаў назваў такія патрабаванні прагнасцю кампаній і адзначыў, што ўмовы сямейнай падпіскі Apple, паводле яго досведу, не патрабуюць пражывання ўсіх удзельнікаў у адным доме.

Каментары7

  • Моцны ўдар
    20.10.2026
    Света, спраўдзі падпіску.
  • споц не патрэбны
    20.10.2026
    Навошта гэты спаціфай, калі можна падпісацца на ютуб-прэміўм. За адныя грошы ў цябе і youtube-music і адсустнасць рэкламы і магчымасць слухаць ютуб у фоне, і куча андэграўнд музыкі, загружанай у ютуб, якой няма ў споціфаю.
  • Can't
    20.10.2026
    Satan, больш таго згодна з заканадаўствам ўсіх краін Эўропы і ЗША чальцы адной сям'і не павінны быць разам.
    Гэта рэшанне кампаніі падстава для судовых скаргаў супраць кампаніі.
    І

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць